Пасольская ізба (літар. «Палата дэпутатаў», польск.: Izba Poselska) — ніжняя палата сойма Каралеўства Польскага, а пазней і Рэчы Паспалітай, якая складалася з выбраных шляхтай на сейміках дэпутатаў (паслоў). Пасольская ізба была адным з трох органаў (нароўні з сенатам і каралём), якія складалі Сойм Рэчы Паспалітай. Пасля Люблінскай уніі, якая аб'яднала Карону Каралеўства Польскага з Вялікім Княствам Літоўскім у адну дзяржаву Рэч Паспалітую, у пасольскай ізбе было 170 дэпутатаў, у тым ліку 48 з Вялікага Княства Літоўскага[1]. Да сярэдзіны XVIII стагоддзя колькасць дэпутатаў павялічылася[2]. Дапушчалася прысутнасць дэпутатаў ад вялікіх гарадоў (Кракава і Вільні, пазней таксама Любліна, Львова, Данцыга і Камянца-Падольскага), аднак без права голасу.
Зноскі
- Радаман А. Сенат // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя.
- Дмитрачков П. Ф. Из истории развития государственности на белорусских землях (вторая половина XVI-XVIII вв.) // Беларуская думка. — 07, 2009.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.