Панамерыканская шаша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Панамерыка́нская шаша́ (назвы на іншых мовах глядзі ніжэй) — сетка дарог у Амерыцы, сумарная працягласць якіх складае 48 тыс. км. Калі не ўлічваць 87-кіламятровы Дар’енскі прабел, які размяшчаецца ў джунглях, на мяжы Панамы і Калумбіі, тая Панамерыканская шаша аб'ядноўвае нацыянальныя сеткі дарог кантынентальных дзяржаў Амерыкі ў адзіную сістэму.
Паводле Кнігі рэкордаў Гінэса Панамерыканская шаша — самая доўгая аўтамабільная траса ў свеце[1], аднак на стандартных транспартных сродках праехаць праз Дар'енскі прабел паміж Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкай немагчыма.