Павел Рыгоравіч Шарамет
беларускі журналіст / From Wikipedia, the free encyclopedia
Павел Рыгоравіч Шарамет (руск.: Павел Шеремет, 28 лістапада 1971, Мінск — 20 ліпеня 2016, Кіеў) — беларускі журналіст, працаваў у Беларусі, Расіі і Украіне, былы супрацоўнік Першага канала расійскага тэлебачання (ОРТ), адзін з заснавальнікаў вэб-сайта «Беларускі партызан», аўтар (сумесна з Святланай Калінкінай) кнігі «Случайный президент». Аўтар дакументальных фільмаў «Чачэнскі дзённік», «Дзікае паляванне», «1991 — Апошні год імперыі», «Апошняя вышыня генерала Лебедзя», «Карэйскі капкан», «Споведзь ката», «СНІД. Смерць з адкрытай датай».
Хуткія факты Павел Рыгоравіч Шарамет, Імя пры нараджэнні ...
Павел Рыгоравіч Шарамет | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Павел Рыгоравіч Шарамет |
Род дзейнасці | журналіст, вядучы, тэлевядучы, рэдактар, галоўны рэдактар, тэлежурналіст, праваабаронец |
Дата нараджэння | 28 лістапада 1971(1971-11-28) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 ліпеня 2016(2016-07-20)[1][2] (44 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | СССР→ Беларусь→ Расія |
Маці | Людміла Станіславаўна Шарамет |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шарамет.