Пётр Раізій, Педра Руіз дэ Морас (? — 1571) — пісьменнік, прававед, адзін з заснавальнікаў навуковай школы юрыспрудэнцыі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Належаў да школы гуманістаў (або элегантнай юрыспрудэнцыі). Доктар права.

Хуткія факты Пётр Раізій, Дата нараджэння ...
Закрыць

Біяграфія

Паводле паходжання іспанец. Адукацыю атрымаў у Падуанскім і Балонскім універсітэтах, прафесар Кракаўскай акадэміі. З 1551 г. жыў у Вільні, працаваў у складзе судоў і на розных пасадах у Віленскім біскупстве, напісаў некалькі юрыдычных трактатаў. У 15601563 выкладаў рымскае і магдэбургскае права ў школе права пры касцёле св. Янаў у Вільні. Быў пробашчам касцёла св. Янаў у Вільні, у свой час не дазволіў прыбыўшым у горад езуітам карыстацца гэтым касцёлам[2].

З імем Раізія звязана заснаванне ў Вільні ў 1563 г. першай школы права (паводле сведчання Т. Нарбута, там Раізій выкладаў рымскае, саксонскае, магдэбургскае права), якую ен ператварыў у вучылішча юрыспрудэнцыі, дзе арганізаваў падрыхтоўку суддзяў, адвакатаў і іншых судовых чыноўнікаў.

Творчасць

Добрая тэарэтычная падрыхтоўка, веданне рымскага, магдэбургскага, кананічнага права, высокі аўтарытэт вучонага абумовілі далучэнне Раізія да работы над Статутам ВКЛ 1566. Сваёй практычнай і навук дзейнасцю Раізій зрабіў значны ўклад у развіцце права і культуры ў ВКЛ.

У літаратурна-прававой дзейнасці звяртаўся да актуальных праблем, пераважна звязаных са спадчынным правам. У паэме «Да польскіх магнатаў пра каралеўскі шлюб» (1553) выступіў прыхільнікам спадчыннай манархіі, неабходнасць якой абгрунтоўваў інтарэсамі стабілізацыі становішча ў дзяржаве. У 1561 г. склаў для жамойцкага біскупства канстытуцыю і навелы (законапапажэнні і правілы). У Вільні ўваходзіў у склад дворнага гаспадарскага суда, які разглядаў апеляцыі ад гарадоў з магдэбургскім правам, што паслужыла падставай для напісання працы «Заключэнне Пятра Раізія, каралеўскага юрысконсульта, аб справах, што слухаліся на судовых пасяджэннях Літвы, і аб абскарджанні судовых рашэнняў» (выд. ў 1563 у Кракаве, у 1570 у Франкфурце-на-Майне, у 1572 у Венецыі).

Зноскі

  1. Paszenda J. Kościół Św. Jana… S. 266.

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.