![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a8/Codex_Assemanianus_09.jpg/640px-Codex_Assemanianus_09.jpg&w=640&q=50)
Охрыдская кніжная школа
Сярэднявечны культурны цэнтр у Балгарыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Охрыдская кніжная школа — адзін з найстаражытнейшых культурных цэнтраў Балгарыі. Заснавана ў 886 годзе ў Охрыдзе Кліментам Охрыдскім па загаду Барыса I (цяпер г. Охрыд знаходзіцца ў Македоніі). З IX стагоддзя ў школе выкарыстоўваўся новаствораны славянскі алфавіт — кірыліца, але да XII стагоддзя выкарыстоўвалася і глаголіца. У 893 годзе школу ўзначаліў Святы Навум[1].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a8/Codex_Assemanianus_09.jpg/640px-Codex_Assemanianus_09.jpg)
Пад кіраўніцтвам Клімента і Навума ў школе прайшлі навучанне каля 3500 будучых настаўнікаў і святароў. Якасць прац школы ў пэўнай ступені знізілася пасля смерці першых двух кіраўнікоў, але яна засталася значным асяродкам паўднёваславянскай культуры да XII стагоддзя, а канчаткова страціла сваё значэнне толькі ў 1767 годзе, калі атаманскі султан і Канстанцінопальскі патрыярх ліквідавалі Охрыдскае архіепіскапства[2].