From Wikipedia, the free encyclopedia
Оржыў[1] (укр.: Оржів) — пасёлак гарадскога тыпу ў Ровенскім раёне Ровенскай вобласці Украіны на рацэ Гарынь, уваходзіць у склад Клэваньскай аб’яднанай тэрытарыяльнай грамады.
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Народнае паданне выводзіць назву населенага пункта ад слова «моржыў», гэта значыць «мор жыхароў». Быў час, калі ў паселішчы распаўсюджвалася страшная хвароба — чума. Вельмі шмат людзей загінула ад гэтай хваробы, якая марыла жыхароў мястэчка.
Паводле іншага народнага падання раней паселішча складаўся з трох урочышчаў: Оржыў, Мшакіў і Дубына. Назва першага паселішча паходзіць ад слоў «Гора жыць». Урочышча знаходзілася на шляху набегаў татараў на Валынь і Літву, таму і «гора жыць» у такой мясцовасці. Пасля паселішча назвалі Горжыў, затым Оржыў. Шмат разоў паселішча знішчалася татарамі. Урочышчы Мшакіў і Дубына аддзяляліся ад вёскі невялікай ракой Гать, якая ўпадае ў раку Усцю і невялікім дубовым лесам, адсюль і назва Дубына. З часам колькасць насельніцтва павялічвалася, высякаўся лес — урочышчы Оржыў, Дубына і Мшакіў аб’ядналіся ў адно сяло. Ручай Гаць і цяпер працякае па цэнтры мястэчка.
Да 1959 г. Оржыў адміністрацыйна лічыўся вёскай.
У мястэчку знаходзяцца наступныя цэрквы:
Свята-Праабражэнскі храм быў пабудаваны яшчэ ў XVIII ст. — у 1770 г. Да 1996 г. храм належаў парафіі УПЦ МП. У 1996 г. храм належыць УПЦ КП. Пазней парафіяне УПЦ МП пабудавалі ўласны храм. У 2014 г. у цэнтры пасёлка была пабудавана ратонда Божай Маці.
За часы незалежнасці ў мястэчку таксама былі пабудаваныя малітоўныя дамы хрысціян-пяцідзесятнікаў і хрысціян-баптыстаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.