Ніжнялужыцкая мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ніжнялу́жыцкая мова[3] (dolnoserbska rěc, dolnoserbšćina) — адна з дзвюх літаратурных моў лужычанаў (лужыцкіх сербаў), распаўсюджаная ў вобласці Ніжняя Лужыца ва ўсходняй Германіі (федэральная зямля Брандэнбург). Уваходзіць у лужыцкую падгрупу заходнеславянскіх моў[4].
Ніжнялужыцкая мова | |
---|---|
Саманазва | dolnoserbska rěc, dolnoserbšćina |
Краіны | Германія |
Рэгіёны | Ніжняя Лужыца (Брандэнбург) |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Ніжнялужыцкая моўная камісія |
Агульная колькасць носьбітаў | 7 240 (1995)[1] |
Статус | знікае (definitely endangered)[2] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | лацінка (Ніжнялужыцкі алфавіт) |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | dsb |
ISO 639-3 | dsb |
WALS | srl |
Ethnologue | dsb |
ELCat | 4109 |
IETF | dsb |
Glottolog | lowe1385 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Колькасць носьбітаў мовы — 7 240 чалавек (1995 год)[1] — памяншаецца, на ёй размаўляе збольшага старэйшае пакаленне лужычанаў у наваколлі Котбуса, моладзь не ведае мовы[5].
На крышталізацыю ніжнялужыцкай літаратурнай нормы вельмі паўплывала верхнелужыцкая мова, але насупраць ёй ніжнялужыцкая менш нармавана і кадыфікавана, ёй уласцівыя няўстойлівасць і вялікая варыянтнасць[6]. Мовы лужыцкай групы падзяляюць усе заходнеславянскія моўныя чэрты, часткай набліжаючыся да моў ляхіцкай падгрупы, часткай — да чэшска-славацкіх. Мовы Горнай і Долнай Лужыцы маюць значную колькасць супольных чэрт і ў той жа час адрозніваюцца паміж сабой на ўсіх узроўнях моўнай сістэмы (фанетыка, марфалогія, лексіка), мяжу паміж імі ўтвараюць ізаглосы некалькіх старажытных моўных з’яў[7][8].
Рэгулятарам літаратурнай мовы з’яўляецца Ніжнялужыцкая моўная камісія, якая дзейнічае цяпер пры лужыцкай прасветнай грамадзе «Маціца сербская»[9].