Маціца серба-лужыцкая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Маціца серба-лужыцкая, у літаральнай транскрыпцыі з лужыцкіх моў — Маціца сербская (н.-луж.: Maśica Serbska, в.-луж.: Maćica Serbska) — літаратурна-навуковае і культурна-асветніцкае таварыства. Мэтай таварыства з'яўляецца развіццё і распаўсюджванне ведаў аб лужыцкіх сербах і іх культуры. Старэйшая культурна-грамадская арганізацыя лужычанаў, якая дзейнічае з 1847 года.