Лексіка
сукупнасць словаў пэўнай мовы, або часткі мовы, або сукупнасць словаў, якую ведае пэўны чалавек ці пэўная група людзей / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лексіка (стар.-грэч.: τὸ λεξικόν які адносіцца да слова) — сукупнасць слоў, слоўнікавы склад мовы безадносна да паходжання слоў, часу іх узнікнення, стылістычнай і экспрэсіўнай дыферэнцыяцыі.
Таксама гэтым тэрмінам азначаюць розныя пласты слоў у мове, якія вылучаюцца паводле тых ці іншых прыкмет: літаратурная лексіка, дыялектная лексіка, лексіка асобных пісьменнікаў або твораў, лексіка агульнаўжывальная, кніжная, стылістычна нейтральная, экспрэсіўная і г.д.
Лексіка з’яўляецца аб’ектам вывучэння лексікалогіі.