From Wikipedia, the free encyclopedia
Няві́да, Нявідава — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нача, за 28 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, за 1,5 км ад вёскі Загацце.
Нявіда | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 137,4 м |
Даўжыня | 1,9 км |
Шырыня | 0,82 км |
Плошча | 1,09 км² |
Аб’ём | 0,00496 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 5,2 км |
Найбольшая глыбіня | 9 м |
Гідралогія | |
Празрыстасць | 1,6 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 78 км² |
Упадаюць | рака Быстрыца, ручаі |
Выцякаюць | рака Быстрыца |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 1,09 км². Даўжыня 1,9 км, найбольшая шырыня 0,82 км. Найбольшая глыбіня дасягае 9 м. Даўжыня берагавой лініі 5,2 км, плошча вадазбору 78 км².
Катлавіна Нявіда лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны ад 3—15 да 20—25 м. Берагавая лінія ўтварае залівы і паўастравы. Берагі нізкія. Пойма на ўсходзе, поўдні і паўночным захадзе возера шырынёй да 400 метраў. Мелкаводдзе пясчанае. Да глыбіні 4 м дно возера гліністае, глыбей — выслана гліністым ілам.
Возера эўтрофнае, праточнае. Расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 3 м. Праз возера працякае рака Быстрыца і злучае Нявіда з азёрамі Бабынічы і Лесава. Упадаюць ручаі, у т.л. ручай з возера Вялікі Белянок.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, карась, гусцяра і іншыя віды рыб.
Каля возера база адпачынку «Нявіда»[1] і паляўніча-рыбалоўная база Полацкай лесапаляўнічай гаспадаркі[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.