Нью эйдж — неаязычніцкі акультны рух, які ўтварыўся ў 2-й палове ХХ стагоддзя. Уяўляе сабой шмат асобных акультных ідэй, сектанцкіх рухаў, вучэнняў і арганізацый. Галоўнай характарыстыкай культу з’яўляецца вера ў то, што жыццём Зямлі і чалавецтва завяршаецца эра Рыб і пачынаецца эра Вадалея. У ідэалогіі Нью эйдж заўважны сацыяльна-ўтапічныя рысы, неабходнасць пабудавання Рая на Зямлі.
Базай, на якой узрасла ідэалогія Нью эйдж, з’яўляюцца спірытызм (вера ў магчымасць усталявання сувязі з памёрлымі), тэасофія (сумесь элементаў псеўдаўсходніх культаў, гнастыцызма, спірытызма, егіпталогіі, акультызма, астралогіі, ёгі і эзатэрычнай антрапалогіі), наркатычная моладзевая субкультура 1960-х гадоў.
Амерыканскі навуковец Норман Гайслер выдзяляе 12 спецыфічных дактрын НЭ[1]:
Безасобавы Бог.
Вечны сусвет.
Ілюзорная прырода матэрыі.
Цыклічная прырода жыцця.
Неабходнасць пераўвасабленняў.
Эвалюцыя чалавека ў Боскасць.
Адкрыцці, якія працягваюцца ад незямных істот.
Тоеснасць чалавека з Богам.
Акультныя практыкі.
Вегетарыянства і халістычныя (цэласныя) метады аховы здароўя.
Сусветны глабальны парадак.
Сінкрэтызм (адзінства ўсіх рэлігій).
Амерыканскі даследчык Уолтар Марцін вылучыў наступныя крытэрыі, пры дапамозе якіх групу можна аднесці да Нью Эйдж[2]:
Група адкрыта заклікае садзейнічаць новаму часу, гэта значыць эры Вадалея.
Група адкрыта падтрымлівае характэрныя з’явы новага часу (манізм — «усё адзіна», пантэізм — «усё ёсць Бог», гнастыцызм — «выратаванне або вылячэнне прыходзіць з дапамогай спецыяльных спазнанняў», карма і пераўвасабленне, духоўная эвалюцыя, усшэдшыя настаўнікі, роўныя Хрысту, і г.д.).
Група адкрыта адстойвае акультныя практыкі новага часу (чэнелінг, медыумізм, астралогія, псіхічнае вылячэнне, нумералогія, магія, розныя спосабы дасягнення змененага стану свядомасці, гэта значыць медытацыя, манатонныя спевы, страта адчувальнасці, гіпноз і г.д.; выкарыстанне крышталяў і пірамід у псіхатэрапеўтычных і містычных мэтах).
Група карыстаецца спецыфічнай тэрміналогіяй Ньэ эйдж (чакры, касмічная свядомасць, сусветная энергія, глабальная вёска, самарэалізацыя, вышэйшая самасць, ствары сваю ўласную рэчаіснасць, сіла Кундаліні, Інь і Ян і інш.)
Дж. Шуа групіруе асноўныя прыкметы сект Нью эйдж у 4 групы[3]:
Бог не з’яўляецца Асобай, гэта — абстрактны Дух, які праймае Сусвет і выяўляецца ва ўсім наяўным.
Чалавек з’яўляецца носьбітам гэтага Духу, па сваёй прыродзе ён боскі і нясе ў сабе запас схаваных духоўных сіл. Задача чалавека складаецца ў тым, каб абудзіць іх у сабе і стаць чалавекабогам.
Пасля смерці душа ўсяляецца ў іншае цела, лёс чалавека пры гэтым вызначаецца законам кармы — уплывам здзейсненых у мінулых перараджэннях добрых спраў і злых учынкаў.
Удасканальваючыся на працягу шматлікіх перараджэнняў, чалавек можа дасягнуць звышнатуральнага свету; душы, знаходзячыяся ў ім, у залежнасці ад ступені сваёй дасканаласці, уваходзяць у іерархію, якая аказвае ўплыў на ход зямной гісторыі.
Вышэйшыя духі могуць узнікаць ў нашым свеце, каб прынесці людзям патаемныя веды; яны становяцца настаўнікамі чалавецтва, імі былі Буда, Крышна, Ісус, Канфуцый, Магамет і інш. Іх вучэнні з’яўляюцца элементамі адной усеагульнай рэлігіі.
Спецыяльную ролю ў свядомасці Нью эйдж мае само паданне аб блізкасці нараджэння Новай эры, якая ў шматлікіх выпадках злучаецца з прыходам «выратавальніка». Пры гэтым Новая эра ўспрымаецца ньюэйджэрамі як стан усяго чалавецтва. Характэрнай рысай свядомасці Нью эйдж з’яўляецца дух глабальнасці. Ньюэйджэры мяркуюць, што вынікам нараджэння Новай эры будзе ўзнікненне «новага чалавека», расы чалавекабагоў.
У шырокім сэнсе да Нью эйджа можна аднесці ўфалогію, неаязычніцтва, вучэнне Рэрыхаў, Аум Сінрыкё, секты «Анастасія», «Радасцея», астралогію, секту Муна, саентолагаў і інш. Элементы культу Нью Эйдж сустракаюцца практычна ва ўсіх існуючых зараз таталітарных сектах.