Гнастыцызм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гнастыцы́зм (ад стар.-грэч.: γνωστικός — «той, хто ўведвае, пазнае») — агульная назва рэлігійна-філасофскіх вучэнняў, якія спалучаюць тэалогію ранняга хрысціянства, элементы старажытна-ўсходніх рэлігій, ідэі філасофіі (неаплатанізм, неапіфагарэізм) і іншае.
Гнастыцызм | |
---|---|
![]() | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гнастыцызм узнік у 1 ст. ва ўсходняй частцы Рымскай імперыі, росквіт прыпадае на 2 ст.
Найбольш значныя прадстаўнікі — Васілід , Гераклеан, Карпакрат Александрыйскі, Валянцін .
Напрамкі
Вылучаюць
- хрысціянскі гнастыцызм (1—3 ст.), вядомы па творах раннехрысціянскіх ерасеографаў і па творах з горада Наг-Хамады ;
- язычніцкі гнастыцызм той жа эпохі;
- мандэізм (2—3 ст., ад арамейскага «манда» — гносіс) — самастойнае развіццё гнастыцызму на семіцка-вавілонскай глебе (захаваўся да нашых дзён у Іраку).
Светапогляд
Чалавек паводле гнастыцызму — асноўны цэнтр сусветнага працэсу. Ён, хоць і з’яўляецца стварэннем цёмных сіл свету, па сваёй субстанцыі не належыць яму. Гэта яго боская субстанцыя часта прымае форму самастойнай іпастасі «Першачалавека», або «Антропаса». Душа чалавека іншародная целу і па сваёй сутнасці належыць надкасмічнай сферы (Васілід). Разам з дуалізмам душы і цела ў гнастыцызме існуе і трыхатамічнае раздзяленне чалавека на «духоўнае», «душэўнае» і «цялеснае». З гнастыцызмам звязана ўзнікненне маніхейства.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.