![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f4/Stamp_of_Belarus_-_2019_-_Colnect_909029_-_Happy_New_Year.jpeg/640px-Stamp_of_Belarus_-_2019_-_Colnect_909029_-_Happy_New_Year.jpeg&w=640&q=50)
Новы год
свята / From Wikipedia, the free encyclopedia
Новы год святкуюць амаль усе народы свету паводле прынятых у іх гадавых календароў і сістэм злічэння часу, такім чынам адзначаюць сканчэнне аднаго года і пачатак наступнага. Надыход Новага года адзначалі са старажытнасці, аднак у розных народаў ён пачынаўся ў розны час. Звычайна гэта адбывалася вясной і супадала з пачаткам адраджэння прыроды. У кожнага народа ёсць свае навагоднія традыцыі і абрады.
Новы год | |
---|---|
![]() | |
Паштовая марка Беларусі | |
Тып | Міжнароднае свята-ўрачыстасць |
Адзначаецца | па ўсім свеце |
Дата | Першы дзень года паводле Грыгарыянскага календара |
Святкаванне | феерверкі, сямейныя застоллі, вечарынкі |
Звязана з | Раство, Пярэдадне Новага года, Стары Новы год |
![]() |
Да Новага Года засталося 6 месяцаў 13 дзён 16 гадзін |
Новы год у Беларусі, Польшчы, Літве і Украіне адзначаюць 1 студзеня паводле юліянскага календара з 1362 года. У XXI ст. Новы год святкуюць у ноч з 31 снежня на 1 студзеня паводле грыгарыянскага календара[1].
У большасці краін Еўропы адзначаць Новы год 1 студзеня пачалі ў XV—XVI стагоддзях. У Маскоўскай дзяржаве ў 1699 годзе цар Пётр I загадаў адзначаць Новы год на еўрапейскі лад.
Традыцыйныя навагоднія персанажы ў Расіі і русіфікаваных краінах — Дзед Мароз і Снягурка[2].