Новы Двор (Навадворскі сельсавет, Мінскі раён)
аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Но́вы Двор[1] (трансліт.: Novy Dvor, руск.: Новый Двор) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр Навадворскага сельсавета. Месціцца за 3 км на поўдзень ад Мінска, на рацэ Свіслач.
Аграгарадок
Новы Двор
| ||||||||||||||||||||||
У 1567 годзе сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць М. Служкі. У 1590—1600 гадах сяло, цэнтр маёнтка, пушча, панскі двор, 2 дымы, вадзяны млын, 10 сямей баярскіх. У 1667 годзе 41 дым, уласнасць А. Белазораўны — Р. Служчынай. У 1720 годзе ўласнасць І. Храптовіча. У 1772 годзе мястэчка і вёска, уласнасць І. Прушынскага. У 1791 годзе вёска, цэнтр маёнтка Менскай парафіі, уласнасць Прушынскіх.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года вёска апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе сяло ў Мінскім павеце Мінскай губерні на «вялікай ігуменскай дарозе», ёсць касцёл Міхала Архангела, вадзяны млын, сукнавальня, уласнасць С. Прушынскага. У 1815 годзе вёска ва ўласнасці Ф. Грушвіцкай, маёнтак ва ўладанні А. Пратасевіч.
У 1890 годзе адкрытая школа граматы, у якой вучыліся 8 хлопчыкаў. У 1897 годзе вёска, карчма і маёнтак у Сеніцкай воласці Мінскага павета. У 1917 годзе дзейнічала народнае вучылішча.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года цэнтр Навадворскага сельсавета Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі. У 1930-я гады створаны калгас «Чырвоны кааператар», працавала кузня, сталярная майстэрня. У час палітычных рэпрэсій 1930-х гадоў рэпрэсаваныя прынамсі 2 жыхары[2].
18 студзеня 1931 года перададзена ў падпарадкаванне Менскага гарсавета. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. Акупацыйныя ўлады спалілі 3 двары, у баях загінуў прынамсі 51 жыхар.
З 16 ліпеня 1954 года ў Гатаўскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года цэнтр Навадворскага сельсавета. У 1997 годзе цэнтр саўгаса «Світанне».
Дзейнічае Навадворская сярэдняя школа.
Адметнасці могілак:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.