Неметалы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Неметал (мн. лік «неметалы») — простыя рэчывы, якія не валодаюць пластычнасцю, металічным бляскам, дрэнныя праваднікі электрычнага току і цяпла. Да Н. належаць 22 элемента.
У нармальных умовах знаходзяцца ў газападобным стане: вадарод, азот, кісларод, фтор, хлор і інертныя газы, у вадкім — бром, у цвёрдым — бор, вуглярод, крэмній, фосфар, сера, мыш'як, селен, тэлур, ёд, астат.
Атамы інертных газаў хімічна амаль неактыўныя, іншыя Н. вызначаюцца высокай электраадмоўнасцю і, далучаючы электроны, утвараюць простыя аніёны (напрыклад, Cl-, O2-) або, разам з іншымі элементамі, складаныя (напрыклад, SO42-, PO43-). Большасць аксідаў Н. мае кіслотны характар і ім адпавядаюць кіслародзмяшчальныя кіслоты.