![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bf/Neutron_quark_structure.svg/langbe-640px-Neutron_quark_structure.svg.png&w=640&q=50)
Нейтрон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нейтрон — гэта субатамная часціца, якая не мае электрычнага зарада, а маса крыху большая за масу пратона.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bf/Neutron_quark_structure.svg/640px-Neutron_quark_structure.svg.png)
Ядры ўсіх атамаў складаюцца з пратонаў і нейтронаў, якія маюць агульную назву — нуклоны. Колькасць пратонаў у ядры вызначае атамны нумар, а значыць і хімічны элемент. Колькасць нейтронаў вызначае ізатоп хімічнага элемента. Напрыклад, вуглярод-12 мае 6 пратонаў і 6 нейтронаў, у той час як вуглярод-14 мае 6 пратонаў і 8 нейтронаў.
Нейтрон складаецца з двух ніжніх кваркаў і аднаго верхняга кварка, і таму ён з'яўляецца барыёнам і мае спін ½. Маса нейтрона складае 939.573 МэВ, альбо 1.008 664 915 (78) а.а.м., альбо 1.6749 × 10−27 кг. Антычасціцай нейтрона з'яўляецца антынейтрон.