тэнісістка From Wikipedia, the free encyclopedia
Наомі Осака (яп.: 大坂 なおみ; нар. 16 кастрычніка 1997, Осака, Японія) — японская тэнісістка. Пераможца двух турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе 2018, Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе 2019), пераможца пяці турніраў WTA ў адзіночным разрадзе; былая першая ракетка свету ў жаночым адзіночным разрадзе.
яп.: 大坂 なおみ[1] | |
Нарадзілася |
16 кастрычніка 1997 (26 гадоў) |
Грамадзянства | Японія |
Рэзідэнцыя | |
Рост | 180 см см |
Вага | 69 кг |
Прафесійная кар’ера | 2012–... |
Вядучая рука | правая (двухручны бэкхэнд) |
Трэнер(ы) | |
Прызавыя грошы | 21 946 163 $[11] |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 284–164[11] |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 2–15[11] |
naomiosaka.com (англ.) (яп.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Осака з інтэрнацыянальнай сям’і: яе бацька Леанард Франсуа родам з Гаіці, а маці Тамакі — японка. У тэнісісткі ёсць старэйшая сястра Мары, якая таксама прафесійна займаецца тэнісам[13].
Любімае пакрыццё Наомі — хард; лепшы ўдар — форхэнд; дзіцячы кумір у спорце — Серэна Уільямс. Аддае перавагу агрэсіўнаму стылю гульні на корце. У 2014 годзе трэніравалася ў тэнісным інстытуце Гаральда Саламона[14].
З-за інтэрнацыянальнага паходжання Осака мае праблемы з дыскрымінацыяй у Японіі. Сама Наомі, якая жыла ў дзяцінстве ў Нью-Ёрку, лепш гаворыць на англійскай, чым на японскай, і на інтэрв’ю адказвае на англійскай мове[15].
Была прызнана часопісам Forbes самай высокааплатнай спартсменкай 2019 года са прыбыткам у 37 млн долараў ЗША[16].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.