From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаі́л Жызне́ўскі (1988, Гомель — 2014, Кіеў) — кавалер ордэна Героя Нябеснай сотні, пазаштатны карэспандэнт украінскай газеты «Саборная Кіеўшчына» (укр.: Соборна Київщина), грамадзянін Беларусі. Раніцай 22 студзеня 2014 года ў бяззбройным стане быў забіты стрэлам паляўнічай кулі ў сэрца на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве падчас Еўрамайдана. Герой Украіны.
Міхаіл Міхайлавіч Жызнеўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст |
Дата нараджэння | 26 студзеня 1988 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 студзеня 2014 (25 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Міхаіл Пятровіч Жызнеўскі |
Маці | Ніна Васільеўна Жызнеўская |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маленства правёў у вёсцы маці Сцяг Працы (Гомельскі раён). Год навучаўся ў ваенным класе сярэдняй школы № 15 Гомеля. Займаўся каратэ ў спартыўным комплексе. Наведваў царкву, дзе насіў харугву за святаром. Пасля 10-га класа паступіў у прафесійнае вучылішча на газаэлектразваршчыка. У рыцарскім клубе вучыўся вырабляць даспехі.
У 2005 г. 17-гадовым юнаком з’ехаў разам з клубным кіраўніком ва Украіну, дзе жыў у горадзе Біла Цэрква (Кіеўская вобласць)[2]. Браў удзел у казацкім грамадскім аб’яднанні «Украінская народная самаабарона» (УНСА), што ёсць падраздзяленнем партыі «Украінская нацыянальная асамблея» (УНА). Ва УНСА яго ведалі пад імем Аляксей і мянушкай «Локі»[3].
У снежні 2013 г. прыехаў з Білай Цэрквы ў Кіеў на заданне рэдакцыі газеты «Саборная Кіеўшчына» ў якасці няштатнага карэспандэнта[4].
24 студзеня 2014 г. вершы, прысвечаныя Міхаілу Жызнеўскаму, напісалі Эдуард Акулін[7] і Алесь Кіркевіч[8], 29 студзеня — Міхась Скобла[9].
26 студзеня 2014 г. у кіеўскім Свята-Міхайлаўскім саборы УПЦ КП прайшло адпяванне, развітанне і жалобная працэсія з удзелам некалькіх тысяч украінцаў, у тым ліку лідараў апазіцыйных фракцый у Вярхоўным Савеце Украіны (Віталь Клічко, Алег Цягнібок і Арсеній Яцанюк). З прычыны жалобы на плошчы Незалежнасці адмянілі штонядзельнае Народнае веча.
Увечары 28 студзеня яго пахавалі ў в. Сцяг Працы (Гомельскі раён, Беларусь). Адпяванне правёў праваслаўны святар Леанід Акаловіч. Перад пахаваннем труну накрылі бела-чырвона-белым сцягам[10].
26 лістапада 2014 г. у Кіеве на вуліцы Грушэўскага адкрылі помнік у гонар Міхаіла Жызнеўскага[11]. 27 лістапада прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўзгародзіў яго ордэнам Героя Нябеснай сотні, які асабіста перадаў яго бацькам падчас прыёму ў сваёй сталічнай рэзідэнцыі[12].
Імя і фотаздымак Міхаіла Жызнеўскага ўсталяваныя на помніку беларусам, якія загінулі за Украіну. Помнік знаходзіцца на Беларускай вуліцы ў Кіеве, адкрыты 28 сакавіка 2016 года.[13]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.