Міхаі́л Анато́льевіч Жураўко́ў (19 лістапада 1961, Салігорск, Мінская вобласць, цяпер Беларусь) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014—2016), доктар навук.

Хуткія факты Міхаіл Жураўкоў, Міністр адукацыі Беларусі ...
Закрыць

Біяграфія

Нарадзіўся 19 лістапада 1961 года ў Салігорску. Скончыў механіка-матэматычны факультэт БДУ (19791984), завочную аспірантуру пры БДУ (19841987), доктар фізіка-матэматычных навук (1993)[1].

У 19931996 — намеснік начальніка службы аўтаматызаванай сістэмы кіравання прадпрыемствам па распрацоўцы і ўкараненні на прадпрыемстве Беларуськалій[1].

У 19961997 — прафесар кафедры тэарэтычнай механікі БНТУ. З 1997 года — прафесар кафедры тэарэтычнай механікі і робататэхнікі БДУ, з 1999 — загадчык кафедры, з сакавіка 2007 — дэкан механіка-матэматычнага факультэта. Са студзеня 2009 года — першы прарэктар[1].

27 снежня 2014 года прызначаны міністрам адукацыі Беларусі[2].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[3], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[4]. Пакінуў пасаду міністра ў снежні 2016 года. Вярнуўся працаваць у БДУ, на кафедру тэарэтычнай і прыкладной механікі механіка-матэматычнага факультэта.

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. Журавков Михаил Анатольевич (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2015. Праверана 28 снежня 2014.
  2. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні. Афіцыйны сайт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (27 снежня 2014). Праверана 28 снежня 2014.
  3. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2021 г. № 245 «Аб узнагароджанні» // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 чэрвеня 2021. (бел.)

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.