пісьменнік, перакладчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхась (Міхаіл Антонавіч) Машара (5 (18) лістапада 1902, хутар Падсосна Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць — 7 чэрвеня 1976, Мінск; Псеўданімы: С.Антонаў; М.Каліна, Міх. Каліна, Міхась Каліна; М.Машарак; Крыптанім: М. М.) — беларускі паэт, празаік, драматург, перакладчык.
Міхаіл Антонавіч Машара | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | С. Антонаў; М. Каліна, Міх. Каліна, Міхась Каліна; М. Машарак; Крыптанім: М. М. |
Дата нараджэння | 18 лістапада 1902 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 7 чэрвеня 1976 (73 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
Польшча Беларуская ССР |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Гады творчасці | 1927—1976 |
Кірунак | Рэвалюцыйны рамантызм |
Жанр | Патрыятычная эпіка |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1915—1918 гадах вучыўся ў працоўнай школе ў Глыбокім. Быў арыштаваны польскімі ўладамі, але адпушчаны як непаўналетні. З вясны 1920 года ўступіў добраахвотна ў Чырвоную Армію; удзельнічаў у баях у Польшчы. Часць, у якой знаходзіўся М. Машара, была інтэрнавана ў Германіі. 11 месяцаў М. Машара знаходзіўся ў лагеры Зальцведаль у Саксоніі. Пасля падпісання Рыжскага дагавора перададзены Польшчы; 8 месяцаў правёў у прафілактычным лагеры «Шчыпёрна». Жывучы ў Заходняй Беларусі пры буржуазнай Польшчы, працаваў на гаспадарцы, у 1923—1925 гадах служыў у польскай арміі. Пасля дэмабілізацыі арганізоўваў гурткі БСРГ у родных мясцінах. У 1927 годзе рэдагаваў у Вільні газету «Наша воля», друкаваўся ў дзіцячым часопісе «Заранка».[1] Арыштаваны ў 1928 годзе; зняволены ў віленскай турме Лукішкі, дзе прасядзеў звыш чатырох гадоў. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі (1939) абраны дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі. З канца 1939 года кіраваў аддзелам народнай асветы Шаркаўшчынскага р-на. Член СП Беларусі з 1940 года. Падчас вайны працаваў у газетах «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Партызанскае слова», на радыё. Пасля вайны жыў у Мінску, працаваў у часопісе «Полымя» (1945—1947), «Настаўніцкай газеце» (1947—1949). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1940).
Сябраваў з Янкам Пачопкам і Язэпам Драздовічам. Усе трое часта сустракаліся ў хаце Янкі Пачопкі ў 1930-ых гадах, у Летніках. Ладзілі там паэтычныя вечары і культурныя мерапрыемствы[2].
Дэбютаваў у друку ў 1927 годзе (часопіс «Заранка»). Вершы, напісаныя падчас зняволення ў Лукішках, З. Верас тайна вынесла і ў 1928 годзе выдала асобным зборнікам «Малюнкі», які стаў першай кнігай паэта. Таксама ў Вільні выйшлі зборнікі вершаў «Малюнкі» (1928), «На сонечны бераг!» (1934), «Напрадвесні» (1935), «З-пад страх саламяных» (1937), паэмы «Вяселле» (1933), «Смерць Кастуся Каліноўскага» (1934), «Мамчына горка» (1936), п’есы «Вось тут і зразумей» (1933), «Лёгкі хлеб» (1936), «З-пад стрэх саламяных» (1937, канфіскаваны польскай адміністрацыяй), «Чорт з падпечча» (1938). У савецкі час выйшлі кнігі паэзіі «Беларусі» (1944), «Выбраная лірыка» (1945), «Праз навальніцы» (вершы і паэмы, 1948), «Урачыстасць» (вершы і паэмы, 1952). Выбраныя творы (1958), «Ад родных аселіц» (выбранае, 1959), «Мая азёрная краіна» (выбранае, 1962), «Вершы» (1971), казкі ў вершах «Зязюльчыны слёзы» (1961), «Зелянушка і ракатушка» (1964). Рукапіс зборніка «З ваколіц Сініх Балот» не быў надрукаваны.
У 1960—1970-я выступаў пераважна як празаік. Аўтар раманаў «Крэсы змагаюцца» (1966), «Сонца за кратамі» (1968) і «Лукішкі» (1970), якія склалі трылогію, «Ішоў дваццаты год» (1973), «І прыйдзе час…» (1975), кнігі ўспамінаў «Старонкі летапісу» (1975).
Пераклаў на беларускую мову «Мёртвыя душы» М. Гогаля (1950), «Апавяданні» Г. Сянкевіча (1955), «Уральскія сказы» П. Бажова (1956), «Калевалу» (1956) і інш.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалём.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.