From Wikipedia, the free encyclopedia
Мітра (ст.-інд.: Mitrá, авест. Miθra — «сяброўства, дамова, згода») — бажаство індаіранскага паходжання, злучанае з дружалюбнасцю, дамовай, згодай і сонечным святлом.
Мітра | |
---|---|
Міфалогія | Mithraic mysteries[d] і старажытнарымская рэлігія |
Пол | мужчынскі пол |
У іншых культурах | Mithras[d] і Mithra[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Як боскасць Мітра згадваецца ў трох аспектах:
Вялікую дыскусію выклікала згадванне Герадотвм Мітры як жаночага бажаства, якое не мела выразнага тлумачэння. Ён піша: «…ад асірыйцаў і арабаў персы навучыліся шанаваць Уранію (асірыйцы завуць Афрадыту Мілітай, арабы — Алілат, а персы — Мітра)»[1]. Страбон выпраўляе яго дадзеныя, паказваючы, што персы завуць Мітрай Геліяса, то бок сонца[2]. Міліта — гэта Мулісу, жонка Ашура[3].
Усе гіпотэзы, улучаючы дасціпныя тлумачэнні абмовак перакладніка Герадота, дэ Ёнг характарызуе як сумнеўныя[4]. Меркавалася таксама, што Герадот выходзіў з атаяснення з планетай Венера. Найчасцей лічаць, што з Афрадытай павінна атаясамляцца Анахіта[5].
Гл. таксама У апошнія стагоддзі да н.э. паўстала асаблівая рэлігія з культам Мітры — мітраізм, што атрымала шыранне ў эліністычным свеце, з I стагоддзя н.э. — у Рыме, з II стагоддзя — па ўсёй Рымскай імперыі; асаблівай папулярнасцю карысталася ў памежных правінцыях, дзе стаялі рымскія легіёны, салдаты якіх былі галоўнымі прыхільнікамі культу Мітры, што лічыўся богам, які прыносіць перамогу; захаваліся рэшткі шматлікіх свяцілішчаў-мітрэўмаў паблізу рымскіх лагерных стаянак. Значную ролю ў шыранні мітраізму згулялі сацыяльныя нізы, якіх ён прыцягваў тым, што абвяшчаў роўнасць сярод прысвечаных у яго і абяцаў шчаслівае жыццё пасля смерці.
У мітрэўмах здзяйсняліся асаблівыя містэрыі Мітры, даступныя толькі прысвечаным мужчынам; яны складаліся з ахвяраванняў, культавых трапез іпр. Звесткі пра містэрыі даюць уяўленне пра іх агульны характар, прытым ужо старажытныя апалагеты хрысціянства адзначалі агульныя рысы паміж імі і хрысціянствам, аднак гэта падабенства да гэтага дня застаецца прадметам спрэчак.
Як піша Плутарх, шыранне таемстваў Мітры па Міжземнамор'і злучана з актыўнасцю кілікійскіх піратаў у 60-я гады да н.э., якія здзяйснялі іх спачатку ў лікійскім горадзе Алімп[6].
У містэрыях і надпісах Мітра асацыюецца з арфічным бажаством Фанетам[7]. Мірча Эліядэ лічыць, што легендарныя дэталі біяграфіі Мітрыдата VI Еўпатара (а збольшага таксама Кіра Вялікага) адлюстроўваюць уяўленні мітраізму[8].
Падчас містэрый гаворыцца, што Мітра нарадзіўся ад каменя, а месца здзяйснення містэрый завуць пячорай[9]. Юстын Філосаф паказвае, што д'ябал паведаміў жрацам Мітры гэта назва, бо Хрыстос нарадзіўся ў пячоры[10]. Згодна Стацыя, Апалона ахеменійцы завуць Тытанам, а ў пячоры Пярсея яго клічуць Мітрай, які хіліць рогі[11].
З канца II ст. рымскія імператары (асабліва Аўрэліян і Дыяклетыян) заступаліся за культ Мітры. У II—IV стст. мітраізм быў адным з галоўных сапернікаў хрысціянства.
Юліян кажа пра шанаванне Мітры і спраўленне гульняў у гонар Сонца раз у 4 гады[12]. У 303 годзе чараўнік Феатокл, схаваўшыся ў пячоры, зрабіў Галерыю прадраканне, узбуджаючы да пераследу хрысціян[13].
Згодна гістарыёграфам Аўгустаў, імператар Комад запляміў святадзействы Мітры забойствам чалавека, хоць звычайна страшнае ў іх толькі гаворыцца ці малюецца[14].
Пячору Мітры, якую Канстанцый II перадаў александрыйскай царкве, у 362 годзе Георгій Александрыйскі загадаў ачысціць, і там знайшлося мноства чэрапаў (па цверджанні хрысціянаў, чалавечых), якія па ўказанні Георгія Александрыйскага насілі па горадзе як довад магчымых чалавечых ахвяраванняў і варожб па вантробах. Тады ў горадзе адбыліся хваляванні, і Георгій і некаторыя іншыя хрысціяне былі забіты паганцамі[15].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.