From Wikipedia, the free encyclopedia
Мірча Эліядэ (рум.: Mircea Eliade; 13 сакавіка 1907, Бухарэст — 22 красавіка 1986, Чыкага) — румынскі пісьменнік, гісторык рэлігій і даследчык міфалогіі.
Мірча Эліядэ | |
---|---|
рум.: Eliade Mircea | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 9 (22) сакавіка 1907[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 красавіка 1986[4][5][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | антраполаг, дыпламат, гісторык рэлігіі, гісторык, журналіст, раманіст, філосаф, эсэіст, драматург, педагог, выкладчык універсітэта, літаратурны крытык, біёграф, міфограф, аўтар дзённіка, пісьменнік, рэлігіязнавец, этнограф |
Мова твораў | французская, румынская і англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Gordon J. Laing Award[d] (1987) Honorary doctor of the Paris-Sorbonne University[d] (14 лютага 1976) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Па паходжанні румын. Скончыў Бухарэсцкі ўніверсітэт. Вывучаў санскрыт у Індыі. Прафесар Чыкагскага ўніверсітэта з 1957 года, грамадзянін ЗША з 1966 года. Аўтар больш за 30 навуковых, літаратурных і філасофскіх прац, перакладзеных на 18 моў свету. Свабодна валодаў дзесяццю мовамі (румынскай, французскай, нямецкай, італьянскай, англійскай, іўрыт, фарсі, санскрытам, палі, бенгалі).
З яго прац па гісторыі рэлігіі найбольш каштоўнымі з’яўляюцца працы, прысвечаныя шаманізму, ёзе, касмаганічным міфам. Таксама даследаваў пераход ад міфалагічнага апісання свету да гістарычнага.
Даследаваў праблемы касмалогіі, пераходу ад міфалагічных да раннегістарычных апісанняў свету метадамі герменеўтыкі. Аўтар шматлікіх фундаментальных прац па міфалогіі, гісторыі культуры, рэлігіязнаўстве, гісторыі літаратуры, містычных, эзатэрычных практыках і вучэннях (напр., ёга, шаманства) і інш. Лічыў, што сакральнае (свяшчэннае) з’яўляецца структурай чалавечай свядомасці. Адно з галоўных адрозненняў паміж чалавекам архаічнага і сучаснага грамадстваў бачыў у тым, што першы заўсёды адчуваў сябе непарыўна звязаным з Космасам і касмічнымі рытмамі, тады як сутнасць другога заключаецца ў яго сувязі з гісторыяй.
Сярод асноўных прац М. Эліадэ — «Космас і гісторыя: Міф аб вечным вяртанні» (1954), «Ёга, несмяротнасць і свабода» (1958), «Сакральнае і прафаннае: Сутнасць рэлігіі» (1959), «Вобразы і сімвалы» (1961), «Міф і рэальнасць» (1963), «Шаманізм: Архаічныя тэхнікі экстазу» (1964), «Гісторыя рэлігійных ідэй» (Т. 1-3; 1978-85) і інш.
Акрамя навуковых працаў М. Эліядэ напісаў шмат фантастычных твораў з такімі характэрнымі элементамі, як вампіры, злыя духі, прывіды, скрыўленне часу, пошукі бессмяротнасці. За раман «Дзяўчына Крысціна» (Domnişoara Christina, 1936), прысвечаны эротыцы і смерці ў чалавечым жыцці, галоўным героем якога з’яўляецца вурдалак (рум.: strigoi) М. Эліядэ быў абвінавачаны ў распаўсюдзе парнаграфіі і адхілены ад выкладчыцкай дзейнасці. Большасць яго літаратурных твораў так ці іначай звязаныя з ідэяй «іншага свету», схаванага за паўсядзённай рэчаіснасцю.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.