From Wikipedia, the free encyclopedia
Мінскпраект, праектнае камунальнае унітарнае прадпрыемства «Мінскпраект» — найбуйнейшая праектная арганізацыя Беларусі, якая забяспечвае беларускую сталіцу комплекснай праектна-каштарыснай дакументацыяй па забудове горада і прыгараднай зоны. Мінскпраект выконвае таксама функцыі тэрытарыяльнага праектнага інстытута па ўвязцы і размяшчэнні аб’ектаў, праекты якіх выконваюць іншыя арганізацыі.
«Мінскпраект» | |
---|---|
Тып | праектнае камунальнае унітарнае прадпрыемства |
Заснаванне | 1945 |
Краіна | |
Размяшчэнне | г. Мінск, Рэспубліка Беларусь |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Ярмаловіч А.П. |
Галіна | будаўніцтва |
Прадукцыя | стварэнне праектна-каштарыснай дакументацыяй па забудове горада |
Колькасць супрацоўнікаў | каля 650 |
Сайт | Інфармацыя на афіцыйным сайце Мінгарвыканкама |
У студзені 1945 года пасля вызвалення Мінска пры галоўным архітэктары Мінска ствараецца архітэктурна-планіровачная майстэрня. Пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР ад 5 лютага 1953 года архітэктурна-планіровчная майстэрня рэарганізавана ў праектную кантору «Мінгарпраект». 30 красавіка 1959 года Пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР праектная кантора «Мінгарпраект» перайменавана ў Дзяржаўны праектны інстытут «Мінгарпраект», а ў красавіку 1961 года «Мінгарпраект» перайменаваны ў Дзяржаўны праектны інстытут «Мінскпраект».
У 1975 годзе на вуліцы Берсана ўзведзены новы будынак інстытута па праекце архітэктараў П. Кракалёва, С. Замараева, Л. Пагарэлава[1].
Рашэннем Мінгарвыканкама № 327 ад 21 красавіка 1997 года Дзяржаўны праектны інстытут «Мінскпраект» перайменаваны ў Дзяржаўнае прадпрыемства "Інстытут «Мінскпраект». Рашэннем Мінгарвыканкама № 707 ад 4 красавіка 2001 года Дзяржаўнае прадпрыемства "Інстытут «Мінскпраект» перайменавана ў Праектнае камунальнае унітарнае прадпрыемства «Мінскпраект».
Па праектах Мінскпраекта пабудаваны многія новыя жылыя раёны сталіцы: Малінаўка, Уручча, Красны Бор, Сухарава, Лошыца, а таксама раёны масавай жылой забудовы: Масюкоўшчына, Брылевічы, Каменная Горка, характэрнай рысай якіх з’яўляецца прынцып комплекснага будаўніцтва і добраўпарадкавання.
Інстытут займаўся праектаваннем унікальных грамадскіх будынкаў рознага прызначэння і добраўпарадкавання Мінска. Па праектах Мінскпраекта пабудаваныя многія будынкі, якія надалі яму характар і маштаб еўрапейскай сталіцы: гасцініца «Беларусь», Нацыянальны аэрапорт Мінск, аўтавакзал Маскоўскі, галоўны будынак чыгуначнага вакзала, крыты футбольны манеж, будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, падземны грамадска-гандлёвы цэнтр «Сталіца» з паркінгам на плошчы Незалежнасці, а таксама рэканструяваны асноўныя гарадскія праспекты і вуліцы, паркі, скверы і бульвары.
Колькасць працоўных інстытута — 650 чалавек. Вышэйшая інстанцыя — Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінскага гарвыканкама.
Кіраўнікамі прадпрыемства ў розныя гады былі:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.