гандлёвы цэнтр From Wikipedia, the free encyclopedia
«Сталі́ца» — гандлёвы цэнтр у цэнтры Мінска, размешчаны пад плошчай Незалежнасці.
Сталіца | |
---|---|
Размяшчэнне | Мінск, пр. Незалежнасці, 3-2 |
Архітэктар | Міхаіл Гаўхфельд, Вячаслаў Данілаў, Віктар Нікіцін, Аляксандр Чудовіч |
Паркоўка | паркінг на 500 месцаў |
Колькасць паверхаў | 4 |
Вэб-сайт | www.tc-stolica.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генпраектыроўшчыкам стаў «Мінскпраект», праект распрацаваны архітэктарамі Міхаілам Гаўхфельдам, Вячаславам Данілавым, Віктарам Нікіціным, Аляксандрам Чадовічам. «Мінскметрапаект» займаўся жалезабетоннымі канструкцыямі і мацаваннем катлавана, «Мінскінжпраект» — інжынернымі сеткамі і дарогамі. Генпадрадчыкам па будаўніцтве выступіў «Мінскпрамбуд».
У 1994 і 2000 гг. былі праведзены архітэктурныя конкурсы на рэканструкцыю плошчы Незалежнасці, пасля чаго сфармулявана горадабудаўнічае заданне і створаны аб’яднаны аўтарскі калектыў. Зацверджаны эскізны праект 2001 г. прадугледзеў не толькі змяненне планіровачнай структуры плошчы, але і рэканструкцыю прылеглых да яе кварталаў, змяненне транспартнай схемы ўсяго цэнтра горада. Рэальныя будаўнічыя працы па пераўтварэнні плошчы пачаліся ў 2002 г. паралельна з праектаваннем і праходзілі ў тры этапы.
У першую чаргу былі ўзведзены два новыя падземныя пешаходныя пераходы з аб’ектамі абслугоўвання, зменена траса праспекта Незалежнасці, добраўпарадкавана частка тэрыторыі, якая прылягае да будынкаў Мінгарвыканкама і БДУ, заменены інжынерныя камунікацыі. У 2004 годзе раскапаны катлаван глыбінёй да 20 м. Гандлёвы цэнтр прыняты ў эксплуатацыю 31 снежня 2006 г.
Гандлёвы цэнтр мае чатыры ўзроўні агульнай плошчай больш за 75 000 м², тры з якіх займаюць аб’екты гандлю і паслуг, чацвёрты — тэхнічны паверх. У гандлёвым цэнтрым размешчана амаль сто прамтаварных і прадуктовых магазінаў плошчай ад 30 да 1200 м² кожны, кіёскі і прылаўкі вынаснога гандлю; кафэ хуткага харчавання, рэстараны, буфеты, бары амаль на 1000 наведвальнікаў; прадпрыемствы бытавога абслугоўвання, аддзяленні банкаў, відэасалоны, залы гульнявых аўтаматаў, месцы адпачынку, боўлінг на 16 дарожак, більярдны клуб, грамадскія туалеты, даведкава-інфармацыйныя службы, медпункт і іншыя аб’екты. Маецца паркінг на 500 месцаў.
Усе паверхі звязаны паміж сабой эскалатарамі, пасажырскімі, панарамнымі і грузавымі ліфтамі. Загрузка тавараў і вываз смецця ажыццяўляюцца па спецыяльным падземным праездзе, размешчанаму пад паркінгам.
Падземная вуліца ў тры паверхі, асноўны кампазіцыйны і функцыянальны стрыжань, размешчана ўздоўж плошчы Незалежнасці. Яна асветлена сонечным святлом праз купалы зенітных ліхтароў, якія выходзяць на плошчу. На скрыжаванні пешаходных патокаў, адзін з якіх ідзе уздоўж плошчы па падземнай вуліцы, другі папярок плошчы ад станцыі метро Плошча Леніна да вуліцы Няміга размешчаны цэнтральны атрыум гандлёвага цэнтра, пад купалам якога праходзяць канцэрты, прэзентацыі, дэгустацыі і іншыя святочныя мерапрыемствы з прыцягненнем папулярных беларускіх выканаўцаў, выступленні аркестраў, ансамбляў і творчых калектываў. На балконах вакол цэнтральнай залы размяшчаюцца вынасныя столікі кафэ і рэстаранаў.
За рэканструкцыю плошчы Незалежнасці і праект гандлёвага цэнтра «Сталіца» творчы калектыў узнагароджаны Ганаровым дыпломам Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь і Беларускага саюза будаўнікоў у намінацыі «Лепшы аб’ект 2006 года». Архітэктары таксама былі ўзнагароджаны залатым медалём і гран-пры Міжнароднай асацыяцыі саюзаў архітэктараў у намінацыі «Лепшая пабудова года» на тэрыторыі краін СНД.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.