Павел Паўлавіч Кракалёў (1 красавіка 1936, г. Порхаў, Пскоўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Павел Паўлавіч Кракалёў, Дата нараджэння ...
Закрыць

Біяграфія

Скончыў у 1955 годзе Харкаўскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1961 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Новасібірскім філіяле Дзіпраавіяпрама, з 1966 года — галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік майстэрні Мінскпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Член КПСС з 1976 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць

Thumb
Будынак Інстытута меліярацыі
Thumb
Дом мод-2 і будынак інстытута Белпобыттэхпраекта з боку Юбілейнай плошчы
Thumb
Будынак Мінскпраекта па вуліцы Берсана

Асноўныя працы: будынак НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (1974), новыя карпусы будынка ЦК КПБ (19751984), вытворчая база будуправы «Саюзмантажлегмаш» (1976) у Мінску, праект аднаўлення і рэканструкцыі сядзібы І. Я. Рэпіна — Здраўнёва Віцебскай вобласці (1983); у аўтарскім калектыве: будынак Мінскпраекта (1975), комплекс будынкаў Дома мод і Белбыттэхпраекта (1981), 9-павярховыя жылыя дамы па праспект Ракасоўскага і вуліцы Пляханава (1973—1982), будынак партархіва (1986).

Узнагароды

1—2-я прэміі на міжрэспубліканскім конкурсе за праект помніка беларускім і літоўскім партызанам (1970).

Зноскі

    Літаратура

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.