Здраўнёва
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.
Музей-сядзіба І. Я. Рэпіна «Здраўнёва». Заснаваны ў 1988 г. на месцы былой сядзібы мастака І. Я. Рэпіна Здраўнёва Віцебскага раёна, за 16 км на поўнач ад Віцебска. З’яўляецца філіялам абласнога краязнаўчага музея.
Музей-сядзіба I. Я. Рэпіна «Здраўнёва» | |
---|---|
Профіль | мастацкі |
Заснаваны | 1988 |
Падпарадкаванасць | Віцебскі абласны краязнаўчы музей |
Месцазнаходжанне | Віцебская вобласць, Віцебскі раён, п/а Руба |
Агульная плошча | 326 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 1785 г. упамінаецца вёска Дроўнява (43 жыхары, 4 двары), якую ў 1892 г. набыў Рэпін. Складалася з сядзібнага і 2 жылых дамоў, флігеля, гаспадарчых будынкаў, невялічкага парку, саду са штучным вадаёмам (захавалася лядоўня, ліпавая алея, асобныя дрэвы, вадаём). У 1893—1895 гг. сядзібны дом перабудаваны паводле эскізаў мастака. Да 1904 г. Рэпін стварыў тут карціны «Восеньскі букет», «Паляўнічы», «Беларус», «На Заходняй Дзвіне. Усход Сонца» (усе ў 1892 г.), «Месячная ноч» і «Паненкі на прагулцы сярод статка кароў» (1896 г.), «На сонцы» (1900 г.) і іншыя. сядзібу наведвалі родзічы, сваякі мастака, яго знаёмыя, вучні (А. Г. Яўленскі, К. А. Вяшчылаў, І. М. Трапічнікаў, М. Я. Барысаў).
Сын Рэпіна Юрый напісаў тут карціны «Скальнікі», «Цыганы ў вёсцы», «Аўтапартрэт» (1890-е гг.) і іншыя. На могілках пасёлка Вярхоўе (5 км на захад ад Здраёўнёва) пахаваны бацька мастака (магіла не збераглася). У 1918—1930 гг. у сядзібе жыла сям’я малодшай дачкі мастака Т. І. Рэпінай-Язевай, якая з дачкой і зяцем настаўнічалі ў пачатковай школе Здраўнёва.
У 1930 г. з-за пагрозы рэпрэсій родныя мастака выехалі ў Фінляндыю, сядзіба была разабрана на дровы. Працы па аднаўленні сядзібы (архітэктар П. П. Кракалёў) і добраўпарадкаванні тэрыторыі закончаны ў 1989 г. Плошча ахоўнай зоны 12 га, плошча экспазіцыі музея 212 кв. м., 342 адзінкі асноўнага фонду (2000 г.). Комплекс музея-сядзібы ўключае: дом, у якім працуе мемарыяльная экспазіцыя; дом упраўляючага (размясцілася адміністрацыя музея і выставачная зала), склеп, сажалка, частка ліпавай алеі.
Сярод экспанатаў акварэлі «Конік», «Афрыканскі матыў», «Запарожац», карціна «Дэзерцір» (1917 г.), малюнкі «Вершнік, які страляе», «Пропаведзь Кунцэвіча ў Віцебску» (1893 г.), «Партрэт Н.Рэпінай» (1895 г.), «Краявід. Здраўнёва» (1895 г.) І.Рэпіна, рэчы побыту былой сядзібы, абразы канца XIX ст., пісьмы, фотаздымкі, успаміны, выданне «Успаміны і пісьмы І. Я. Рэпіна» (1901 г.)
Аб’ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Д000281 |
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |