From Wikipedia, the free encyclopedia
Мінская епархія — галоўная епархія Беларускай праваслаўнай царквы. Аб’ядноўвае прыходы на тэрыторыі Мінска і Мінскага раёна. Уваходзіць у склад Мінскай мітраполіі.
Мінская епархія | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Краіна | Беларусь |
Епархіяльны цэнтр | Мінск |
Заснавана | 24 красавіка 1793 |
Плошча |
|
Кіраванне | |
Кіруючы архірэй | мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін (Тупека) (з 25 жніўня 2020) |
Кафедральны храм | Сабор Сашэсця Святога Духа ў Мінску |
Другі кафедральны храм | Спаса-Праабражэнскі сабор у Заслаўі |
Статыстыка | |
Благачынняў | 10 |
Прыходаў | 94 |
Храмаў | 87 |
Манастыроў | 4 |
Святароў | 276 |
Сайт | pravminsk.by |
Карта | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Утворана пасля другога падзела Рэчы Паспалітай 24 красавіка 1793 года. Першапачаткова дзейнічала на тэрыторыях Мінскага, Ізяслаўскага і Брацлаўскага генерал-губернатарстваў. Пасля трэцяга падзела Рэчы Паспалітай епархія ўключала тэрыторыі Мінскай, Віленскай, Слонімскай (да 1797 года) і Гродзенскай губерняў.
У 1833 годзе ў сувязі з аднаўленнем Полацкай і Віленскай епархіі тэрыторыя Мінскай епархіі паменшана да межаў Мінскай і Гродзенскай губерняў. З 1840 года епархія ахоплівала толькі Мінскую губернію, налічвалася 575 прыходаў. Тады ж у Мінску пачала дзейнічаць пераведзеная са Слуцка духоўная семінарыя.
У 1869 годзе ў епархіі пачалося выданне «Минских епархиальных ведомостей». У 1910 годзе ў складзе епархіі было заснавана Слуцкае вікарыяцтва. Напярэдадні Першай сусветнай вайны ў епархіі было 566 прыходаў, 4 мужчынскія і 2 жаночыя манастыры, 5 духоўных вучылішчаў і семінарыя, дзейнічалі 1230 храмаў (у тым ліку дамовыя цэрквы і капліцы)[1].
Па выніках Рыжскай мірнай дамовы заходняя частка епархіі апынулася ў складзе Польшчы пад юрысдыкцыяй Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
У ліпені 1922 года епархія ўвайшла ў склад абвешчанай Мінскай мітраполіі. Мітрапалітам стаў епіскап Мінскі Мелхіседэк, які такім чынам узначаліў усю праваслаўную царкву ў БССР. У выніку рэпрэсій супраць духавенства ў 2-й палове 1930-х гадоў епархія фактычна спыніла функцыяванне.
Падчас нямецкай акупацыі ў кастрычніку 1941 года дзейнасць епархіі аднавілася ў рамках Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы[1].
У 1950-я гады ў сувязі з тым, што епіскапы на іншыя беларускія кафедры не прызначаліся, Мінская епархія ў рангу мітраполіі з’яўлялася адзінай у БССР, падпарадкоўваючыся Маскоўскаму патрыярхату.
З 1989 года епархія адносіцца да Беларускага экзархата Маскоўскага патрыярхата РПЦ. У тым жа годзе аднавілася выданне «Минских епархиальных ведомостей». З 1992 да 2014 года межы епархіі супадалі з межамі Мінскай вобласці. Станам на 2000 год, у яе склад уваходзілі 20 благачынных акруг, 279 прыходаў, 183 храмаў і 10 капліц, 4 манастыры, Мінская духоўная семінарыя, Мінская духоўная акадэмія і Мінскае духоўнае вучылішча[1].
23 кастрычніка 2014 года рашэннем Святога сінода са складу Мінскай епархіі былі вылучаны Барысаўская, Маладзечанская і Слуцкая епархіі. Мінская епархія была абмежавана тэрыторыямі Мінска і Мінскага раёна. Разам з Барысаўскай, Маладзечанскай і Слуцкай епархіямі яна ўвайшла ў склад Мінскай мітраполіі[2].
Духоўнымі навучальнымі ўстановамі епархіі з’яўляюцца:
У склад епархіі ўваходзяць пяць манастыроў:
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.