Мельхіёр Ноймайр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мельхіёр Ноймайр (Неймайр) (24 кастрычніка 1845, Мюнхен — 29 студзеня 1890) — аўстрыйскі палеантолаг. Сын Макса фон Ноймайра, баварскага дзяржаўнага міністра.
Мельхіёр Ноймайр | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 24 кастрычніка 1845(1845-10-24)[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 студзеня 1890(1890-01-29)[1] (44 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Max Neumayr[d] |
Род дзейнасці | палеантолаг, прафесар |
Навуковая сфера | палеанталогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
![]() |
Атрымаў адукацыю ў Мюнхенскім універсітэце і завяршыў сваё навучанне ў Гайдэльбергу, дзе атрымаў вышэйшую адукацыю доктара філасофіі. У 1868 годзе далучыўся да аўстрыйскай геалагічнай разведкі, а праз чатыры гады вярнуўся ў Гайдэльберг. У 1873 годзе быў прызначаны прафесарам палеанталогіі ў Вене і займаў гэтую пасаду да канца жыцця.
Дэталёва даследаваў аманітаў Юрскага і Мелавога перыядаў і прэснаводных малюскаў Трацічнага перыяду, у выніку чаго імкнуўся прасачыць паходжанне відаў. Таксама займаўся вывучэннем кліматычных зон падчас Юрскага і Мелавога перыядаў, стараючыся паказаць, што экватарыяльная марская фаўна адрознівалася ад фаўны ўмераных зон і ад фаўны арктычнай зоны, таксама як яны адрозніваюцца ў цяперашні час.