From Wikipedia, the free encyclopedia
Медыятызацыя — працэс страты кіраўніком непасрэднай (immediat) падпарадкаванасці вярхоўнай уладзе, пераход у залежнасць ад вярхоўнага суверэна (манарха, г.зн. караля ці імператара) пры дапамозе іншага кіраўніка. У шырэйшым сэнсе — гэта анексія манархіі іншай манархіяй, пры якой кіруючы род анексаванай дзяржавы захоўвае свае суверэнныя тытулы, а таксама пэўную ступень уладных паўнамоцтваў. Напрыклад, калі суверэннае княства стала часткай большага каралеўства, то князь хоць і становіцца падданым караля, але захоўвае свой тытул і некаторую частку ўлады[1].
У Гоцкім альманаху пад медыятызаваную арыстакратыю быў вылучаны асобны раздзел, паміж манархамі і звычайнымі дваранамі.
Тэрмін медыятызацыя (ням.: Mediatisierung) быў упершыню ўжыты пры рэарганізацыі германскіх дзяржаў у пачатку XIX стагоддзя. Пад ціскам напалеонаўскіх армій Свяшчэнная Рымская імперыя трашчала па швах. На позву дня было вынесена пытанне аб скарачэнні колькасці суверэнных княстваў, непасрэдны падпарадкаваных імператару, з трохсот да трох дзясяткаў. Толькі адну частку з іх складалі свецкія кіраўнікі; другую — імперскія гарады, трэцюю — уладанні біскупаў. У апошнім выпадку медыятызацыя азначала таксама і секулярызацыю. Медыятызацыя была распачата дагаворам 1803 года і завершана праз тры гады паводле акту Рэйнскага саюза. Вынікі рэформы былі пацверджаны (з невялікімі зменамі) пры заснаванні Германскага саюза ў 1815 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.