From Wikipedia, the free encyclopedia
Суверэн (ад фр.: souverain — «вышэйшы», «вярхоўны») — асоба, якой без якіх-небудзь абмежавальных умоў і на працягу нявызначанага тэрміна цалкам належыць вярхоўная ўлада ў дзяржаве.
Тэрмін уведзены ў навуковы абарот у яго сучасным значэнні заснавальнікам тэорыі дзяржаўнага суверэнітэту французскім юрыстам, палітыкам і філосафам Жанам Бадэнам.
Часта «суверэн» перакладаюць як «манарх», «валадар» або «кіраўнік», аднак носьбітам вярхоўнай улады ў дзяржаве можа быць не толькі адзін чалавек (такую дзяржаву Жан Бадэн называў манархіяй), але таксама група асоб ці нават большасць насельніцтва краіны (арыстакратыя і дэмакратыя, адпаведна — у тэрміналогіі Ж. Бадэна).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.