From Wikipedia, the free encyclopedia
Махмуд Дарвіш (13 сакавіка 1941, Аль-Бірва каля Акры, Палесціна — 9 жніўня 2008, Х’юстан, ЗША): палесцінскі паэт і палітычны дзеяч.
Махмуд Дарвіш | |
---|---|
араб. محمود درويش | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | араб. محمود درويش |
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1941[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 жніўня 2008[2][3][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Rana Kabbani[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, аўтар, карэспандэнт, аўтар песень, дзеяч мастацтваў, poet laureate, panel discussion |
Гады творчасці | з 1964 |
Мова твораў | арабская |
Прэміі | |
Узнагароды | |
darwish.ps | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Культавая фігура ў палесцінскай грамадскай думцы («душа палесцінскага народа, люстэрка палесцінскага грамадства»[4]) і надзвычай папулярны аўтар («самы важны сучасны арабскі паэт»[4]).
У Ізраілі творчасць Дарвіша сустракае мяшаныя ацэнкі. Так, у 2000 прапаноўвалася ўключыць некаторыя творы Дарвіша ў ізраільскую школьную праграму, але прэм'ер-міністр Барак забараніў гэта, тлумачачы забарону негатовасцю Ізраіля да ідэй Дарвіша ў школе. У 1988 верш Дарвіша быў выкарыстаны прэм'ерам Шамірам як прыклад нежадання палесцінцаў жыць побач з яўрэямі і як прыклад палесцінскіх заклікаў да яўрэяў пакінуць гэтыя землі (такое тлумачэнне было аспрэчана палесцінцамі).
Дарвіш быў сябрам Ізраільскай камуністычнай партыі, сябрам Выканаўчага камітэта Арганізацыі вызвалення Палесціны (выйшаў з АВП у 1993 у знак пратэсту супраць тымчасовых мірных пагадненняў з Ізраілем). За сваю дзейнасць не раз знявольваўся ізраільскімі ўладамі. Аўтар тэксту сімвалічнай Палесцінскай дэкларацыі незалежнасці (1988), пазней абвешчанай Ясірам Арафатам.
Аўтар каля 30 зборнікаў паэзіі і прозы, перакладзеных на 35 моў; некаторыя з твораў пакладзены на музыку («Рыта», «Птушкі Галілеі», «Прагну матчынага хлеба» і інш.) і сталі нацыянальнымі песнямі арабаў; лаўрэат шматлікіх літаратурных узнагарод, у т.л. узнагарода Лотас (1969). Камандор французскага Ордэна мастацтваў і пісьменства. Дырэктар Палесцінскага даследчага цэнтра. Лаўрэат узнагароды Ланана за культурную свабоду (2001).
Дарвіш пачынаў у паэзіі з вершаў для газет левага кірунку, але пазней зрабіўся «з паэта супраціву — паэтам сумлення»[5] Паэзія Дарвіша апісваецца[6] як пераход ад больш традыцыйнага для арабскай паэзіі цяжкаслоўнага, эмацыйнага, рытмічнага верша да пісанага простай мовай апавядальнага верша, які звяртаецца да ўяўлення.
Важнейшыя творы і працы:
Ажаніўся і развёся двойчы, дзяцей не меў. Вучыўся ў СССР (1971—1972), пазней жыў у Егіпце, Ліване, Францыі; вярнуўся ў Палесціну ў 1996. Працаваў у газетах «Іціхад», «Аль-Ахрам» (Каір, Егіпет), у часопісе «Палесцінскія пытанні» (Бейрут, Ліван). Заснавальнік і галоўны рэдактар літаратурнага агляду «Аль-Кармель» (выпуск узноўлены ў 1997). Доўга хварэў на сэрца, перанёс дзве аперацыі, у час апошняй аперацыі памёр ад ускладненняў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.