іспанскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Марыяна Рахой Брэй (ісп.: Mariano Rajoy Brey, 27 сакавіка 1955, Сант’яга-дэ-Кампастэла) — іспанскі палітык, лідар Народнай партыі з 2004 года, прэм’ер-міністр Іспаніі (2011—2018).
Займаў міністэрскія пасты ва ўрадзе Хасэ Марыі Аснара, з 28 лютага 2000 г. да 3 верасня 2003 года — віцэ-прэзідэнт урада, з лютага 2001 па 2004 год — міністр унутраных спраў. Пасля паражэння партыі на выбарах 17 красавіка 2004 узначаліў апазіцыю ў Картэса.
У 2008 годзе прайграў парламенцкія выбары сацыялістам на чале з Хасэ Луісам Радрыгесам Сапатэра.
На ўсеагульных парламенцкіх выбарах 20 лістапада 2011 г. Народная партыя Іспаніі пад яго кіраўніцтвам атрымала перамогу, атрымаўшы 186 з 350 месцаў у ніжняй палаце. З 21 снежня 2011 Марыяна Рахой — прэм’ер-міністр Іспаніі. 1 чэрвеня 2018 года іспанскі парламент пазбавіў Марыяна Рахоя пасады прэм’ера на фоне карупцыйнага скандалу[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.