Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Радрыга дэ Рата і Фігарэда (ісп.: Rodrigo de Rato y Figaredo; нар. 18 сакавіка 1949, Мадрыд) — іспанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Займаў пасаду міністра эканомікі Іспаніі. З траўня 2004 па кастрычнік 2007 года займаў пасаду дырэктара-распарадчыка Міжнароднага валютнага фонду. У 2010—2012 гадах узначальваў фінансавую групу Bankia. У цяперашні час працуе ў Telefónica дарадцам па краінах Еўропы і Лацінскай Амерыкі.
Радрыга Рата | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Rodrigo de Rato | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марыяна Рахой | ||||||
Пераемнік | Марыя Тэрэса Фернандэс дэ ла Вега Санс | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Пераемнік | Сарая Саэнс дэ Сантамарыя | ||||||
Нараджэнне |
18 сакавіка 1949[1][2] (75 гадоў)
|
||||||
Імя пры нараджэнні | ісп.: Rodrigo de Rato y Figaredo | ||||||
Бацька | Ramón Rato[d] | ||||||
Жонка | Ángeles Alarcó[d][3] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Радрыга Рата — прадстаўнік двух арыстакратычных астурыйскіх родаў Рата і Фігарэда. Скончыў юрыдычны факультэт Універсітэта Кампутэнсэ, затым вывучаў менеджмент у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. У 2003 годзе атрымаў доктарскую ступень па палітычнай эканоміі ў родным універсітэце ў Мадрыдзе.
З пачатку 1980-х гадоў займаў кіруючыя пасады ў кансерватыўнай Народнай партыі Іспаніі, у 1996 годзе быў абраны намеснікам генеральнага сакратара. Пасля перамогі Народнай партыі на чале з Хасэ Марыяй Аснарам на выбарах у сакавіку 1996 года Рата быў прызначаны другім віцэ-старшынёй урада і міністрам эканомікі і фінансаў, захаваўшы за сабой гэтыя пасады аж да выбараў 14 сакавіка 2004 года.
4 мая 2004 года выканаўчы савет МВФ прызначыў Рата пераемнікам Хорста Кёлера на пасадзе дырэктара-распарадчыка фонду. 28 чэрвеня 2007 года Рата заявіў пра сваю адстаўку з пасады па прычынах асабістага характару ў кастрычніку 2007 года. Яго змяніў на гэтай пасадзе Дамінік Строс-Кан.
У 2010—2012 гадах займаў пасаду старшыні савета дырэктараў банка Caja Madrid і пасля Bankia, змяніўшы на гэтай пасадзе Мігеля Блесу. 23 лютага 2017 года разам з Мігелем Блесам быў прыгавораны да 4,5 гадоў турэмнага зняволення за крадзяжы сродкаў у так званай справе аб «чорных крэдытных картах». У верасні 2018 года прысуд быў пацверджаны Вярхоўным судом Іспаніі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.