From Wikipedia, the free encyclopedia
Марыя Элена Віейра да Сілва (парт.: Maria Helena Vieira da Silva, 13 чэрвеня 1908, Лісабон — 6 сакавіка 1992, Парыж) — французская мастачка партугальскага паходжання.
Марыя Элена Віейра да Сілва | |
---|---|
парт.: Maria Helena Vieira da Silva | |
Род дзейнасці | мастачка, вітражыстка, графік, артыстка, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Дата нараджэння | 13 чэрвеня 1908[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 сакавіка 1992[5][6][…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Árpád Szenes[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дачка дыпламата, жыла з сям’ёй у Францыі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі. З адзінаццацігадовага ўзросту вучылася жывапісу ў Лісабонскай мастацкай акадэміі. У 1928 годзе разам з маці прыехала ў Парыж, пазнаёмілася з Мацісам, Пікаса, Бракам, Дзюфі, Утрыло, Мандрыянам, Дзюшанам, сюррэалістамі (Міро, Эрнстам). Брала ўрокі жывапісу ў Фернана Лежэ, скульптуры — у Антуана Бурдэля, займалася габеленым мастацтвам, керамікай, кніжным афармленнем (ілюстравала кнігі Рэнэ Шара). У тым жа 1928 годзе зблізілася з выхадцам з Венгрыі, мастаком Арпадам Сенешам і ў 1930 годзе выйшла за яго замуж. Займалася ў Ражэ Бісьера ў Акадэміі Рансана. Першая персанальная выстава адбылася ў парыжскай галерэі Жанны Бюшэ (1932), у 1935 і 1936 гадах — у Лісабоне. Пасля нацысцкага ўварвання ў Францыю Віейра да Сілва і Сенеш — яна як страціла партугальскае грамадзянства, ён як габрэй — жылі на правах апатрыдаў у Партугаліі, а з 1940 года — у Бразіліі. Пасля вайны Віейра да Сілва вярнулася ў Францыю, і ў 1956 годзе яна і Сенеш атрымалі французскае грамадзянства.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.