тытул еўрапейскай арыстакратыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Маркграф[1] (ням.: Markgraf, англ.: margrave) — граф маркі (зямлі), кіраўнік пагранічнай зямельнай акругі (маркі) ў Франкскай дзяржаве ў VIII — IX ст.. Пазней прадстаўнік вышэйшага тытулаванага дваранства (князі ў Германіі; маркізы ў Францыі, Іспаніі і Італіі). Службовая асоба ў падначаленні караля, надзелена шырокімі адміністрацыйнымі, ваеннымі і судовымі паўнамоцтвамі ў марцы (зямлі).
У сярэдневяковай Германіі маркграфы сталі ўладарамі княства (маркграфства). На сваіх тэрыторыях маркграфы валодалі ўладай узроўню герцага за адзіным выключэннем: падчас ваенных паходаў маркграфа ішлі за герцагскім сцягам. Інстытут маркграфства паўстаў і быў уведзены ў праўленне Карла Вялікага ў пачатку IX ст.. На межах сваёй дзяржавы Карл Вялікі стварыў: Аварскаю, Фрыульскую, Саксонскаю, Сорбскую і Іспанскую маркі (зямлі). На ўсходняй мяжы Баварыі была ўтворана Усходняя марка (пазней вядомая як Аўстрыйская марка). Для абароны Цюрынгіі і Саксоніі ад нападаў славян імператары Саксонскай дынастыі заснавалі Паўночную марку (ням.: Nordmark), пазней ператвораную ў Брандэнбургскую, таксама Мейсенскую і Дацкую маркі. Пасля імператара Генрыха III на мяжы Карынтыі была створана Штырыйская марка, а на захадзе маркграфства Намюр. Маркграф Брандэнбурга ў 1356 г. атрымаў непасрэдныя паўнамоцтвы імперскіх князёў - курфюрстаў, а маркграф Аўстрыйскій атрымаў тытул герцага (пазней эрцгерцага). Пасля распаду герцагстваў усе маркграфы атрымалі статус імперскіх князёў, а «маркграф» застаўся тытулам, які напрыклад, ад Брандэнбургскай дынастыі Гогенцалернаў перайшоў да Франконскай. У Італіі, дзе імператары таксама ўвялі тытул маркграфа, a таксама ў Францыі, ад яго адбыўся дваранскі тытул Маркіз (ад слова "марка" - зямля).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.