Мануэл II
кароль Партугаліі (1908—1910) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мануэл II (парт.: Manuel II, 1889—1932) — апошні кароль Партугаліі. Належаў да дому Саксен-Кобург-Гота, афіцыйна лічачыся прадстаўніком дынастыі Браганса.
Мануэл II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
парт.: Manuel II | |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 лістапада 1889(1889-11-15)[1][2][…] |
||||||
Смерць |
2 ліпеня 1932(1932-07-02)[1][2][…] (42 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Браганса | ||||||
Бацька | Карлуш I | ||||||
Маці | Амелія Арлеанская | ||||||
Жонка | Augusta Victoria of Hohenzollern[d][4] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Другі сын караля Карлуша I і Амеліі Арлеанскай. Уступіў на прастол у 19-гадовым узросце пасля забойства ў Лісабоне бацькі і старэйшага брата спадчынніка прастола Луіша Філіпэ 1 лютага 1908. Сам Мануэл быў таксама лёгка паранены пры гэтым замаху. Звольніў дыктатарскі ўрад, прызначыў дэмакратычныя выбары, на якіх рашучую перамогу атрымалі сацыялісты і рэспубліканцы. Праз два гады (1910) быў зрынуты рэвалюцыяй, Партугалія абвешчана рэспублікай.
У эміграцыі Мануэл напісаў кнігу пра сярэдневяковую партугальскую літаратуру. Памёр у Вялікабрытаніі. Быў жанаты з Аўгустай Вікторыяй Гогенцолерн (1890—1966), але шлюб быў бяздзетным. З яго смерцю спынілася партугальская галіна Кобургскага дому. Вяршэнства ў дынастыі перайшло да далёкіх сваякоў (галіны Дуарці) — нашчадкаў выгнанага караля Мігеля I.