Ордэн Залатога Руна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ордэн Залатога Руна — рыцарскі ордэн, заснаваны бургундскім князем Філіпам III Добрым у 1430 у дзень яго вяселля з партугальскай каралеўнай Ізабелай.
Калі Бургундыя ўвайшла ў імперыю Габсбургаў, суверэнітэт над ордэнам перайшоў да іспанскіх манархаў. Пасля смерці апошняга з іспанскіх Габсбургаў, Карла II, пачалася спрэчка за суверэнітэт над ордэнам паміж Бурбонамі, якія занялі іспанскі трон, і аўстрыйскімі Габсбургамі. У выніку ордэн быў падзелены на дзве галіны, іспанскую і аўстрыйскую, якія існуюць і да сёння.