From Wikipedia, the free encyclopedia
Ізабела Габсбургская (Ізабела Аўстрыйская) (ням.: Isabella von Österreich, дацк.: Isabella af Østrig, 18 ліпеня 1501, Брусель — 19 студзеня 1526, Гент) — эрцгерцагіня Аўстрыі, інфанта Іспаніі і прынцэса Бургундыі, каралева Даніі, Нарвегіі і Швецыі.
Ізабела Аўстрыйская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Isabella von Österreich | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крысціна Саксонская | ||||||
Пераемнік | Кацярына Саксэн-Лаўэнбургская | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крысціна Саксонская | ||||||
Пераемнік | Сафія Памеранская | ||||||
Нараджэнне |
18 ліпеня 1501 Брусель |
||||||
Смерць |
19 студзеня 1526 (24 гады) Гент |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Габсбургі, Ольдэнбургі | ||||||
Бацька | Філіп I Кастыльскі | ||||||
Маці | Хуана I Вар’ятка | ||||||
Муж | Крысціян II, кароль Даніі | ||||||
Дзеці |
Ганс Дацкі Даратэя Дацкая Крысціна Дацкая |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дачка караля Кастыліі Філіпа I і Хуаны Вар'яткі, сястра імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла V. Таксама вядомая пад імёнамі Ізабела Бургундская, Ізабела Аўстрыйская і Ізабела Кастыльская.
11 ліпеня 1514 года ў адсутнасць на цырымоніі самага жаніха выйшла замуж за дацкага караля Крысціяна II. Замест жаніха на шлюбе быў яе дзядуля, імператар Максіміліян I. Праз год прыбыў архібіскуп Нарвегіі, каб суправадзіць яе ў Капенгаген. 12 жніўня 1515 года быў заключаны афіцыйны шлюб.
Ізабелу каранавалі і далі імя Елізавета (дацк.: Elisabet). Першы год шлюбу адносіны паміж сям'ёй Ізабелы і каралём Крысціянам II былі вельмі халаднаватыя. Палюбоўніца караля Дзівіке (дачка галандскай мяшчанкі Сігбрыты, дацк.: Dyveke Sigbritsdatter) была з ім у адносінах з 1507 года, і ён не збіраўся кідаць яе з-за малалетняй жонкі.
Раззлаваны імператар пачаў было дыпламатычную барацьбу з Крысціянам II, але пытанне вырашылася сам сабой у 1517 годзе, калі Дзівіке памерла (верагодна, была атручана). У наступныя гады адносіны Ізабелы з мужам значна палепшыліся.
Ізабела нарадзіла траіх дзяцей:
У немалой ступені дзякуючы хадайніцтву каралевы Ізабелы Дацкай, з Дылінгенскай турмы быў вызвалены Іаган-Каспар Аквіла, найбліжэйшы паплечнік Марціна Лютэра, які быў пасаджаны туды па ўказанні біскупа аўгсбургскага[2].
Калі Крысціян II быў зрынуты ў 1523 годзе дваранамі, якія падтрымлівалі яго дзядзьку Фрыдэрыка, новы кароль вырашыў захаваць добрыя адносіны з сям'ёй Ізабелы. Ён асабіста напісаў ліст у Германію, прапанаваўшы ёй пенсію як каралеве-ўдаве і дазволіў застацца ў Даніі пад яго абаронай, у той час як Крысціян II бег у Галандыю. Аднак Ізабела паслала яму ліст у адказ, які пачынаўся словамі «ubi rex meus, ibi regna mea» (лат. «дзе мой кароль, там маё каралеўства»). Яна пакінула Данію разам з мужам і дзецьмі. Ізабела памерла ва ўзросце 24 гадоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.