Ордэн Падвязкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Найвысакародны ордэн Падвязкі (англ.: The Most Noble Order of the Garter) — вышэйшы рыцарскі ордэн Вялікабрытаніі. З’яўляецца адным з найстарэйшых ордэнаў у свеце.
Найвысакародны Ордэн Падвязкі | |||
---|---|---|---|
The Most Noble Order of the Garter | |||
|
|||
Арыгінальная назва | The Most Noble Order of the Garter | ||
Дэвіз | Honi Soit Qui Mal y Pense | ||
Краіна |
Вялікабрытанія Англія |
||
Тып | Рыцарскі ордэн | ||
Кім уручаецца | манарх Злучанага каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі[d] | ||
Дата заснавання | 23 красавіка 1348 | ||
Статус | уручаецца | ||
Старэйшая | George Cross[d] | ||
Малодшая | ордэн Чартапалоху | ||
Сайт | royal.uk/the-orde… (англ.) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Усяго паводле статута рыцараў ордэна Падвязкі не можа быць больш за 24 чалавекі, апроч манарха, прынца Уэльскага, членаў каралеўскай сям'і і замежных манархаў[1].
Паводле статута манарх асабіста выбірае 24 члены ордэна, не кансультуючыся з міністрамі[1]. Іншыя члены каралеўскай сям'і і замежныя манархі, як правіла, становяцца малодшымі членамі ордэна.
Па меры сыходу з жыцця старых ардэнаносцаў манарх узнагароджвае новых. Звычайна яго рашэнне становіцца вядомыя грамадскасці 23 красавіка, у дзень Святога Георгія.
У чэрвені новаабраныя рыцары і дамы ўдзельнічаюць у працэсіі ў Віндзарскай крэпасці, дзе ім уручаецца цырыманіяльная падвязка і зорка — сімвал ордэна.