![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/73/%25D0%259C%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2581%25D1%2596.png/640px-%25D0%259C%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2581%25D1%2596.png&w=640&q=50)
Мансі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ма́нсі (саманазва: мāньси), раней вядомыя як вагу́лы (руск.: вогулы) — угорскі народ, карэнныя насельнікі Урала і Заходняй Сібіры. Агульная колькасць у Расіі (2010 г.) — 12 269 чалавек.
Хуткія факты Агульная колькасць, Рэгіёны пражывання ...
(мāньси) | |
![]() | |
Мал. 1901 г. | |
Агульная колькасць | 12269 (2010 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Расія |
Мова | мансі |
Рэлігія | Праваслаўе, шаманізм, політэізм, татэмізм |
Блізкія этнічныя групы | ханты, венгры |
Закрыць
Мансі маюць агульнае паходжанне з венграмі і ханты. У сярэднявеччы мансі насялялі заходні і ўсходні схілы Уральскіх гор, аднак наступ рускіх і комі вымушаў перасяляцца з Урала ў Заходнюю Сібір. У XV—XVI стст. на тэрыторыі Урала і Заходняй Сібіры склалася некалькі дзяржаўных аб’яднанняў мансі. Да пачатку XVII ст. яны былі заваяваны рускімі.
Мансі маюць багаты фальклор. Іх міфалогія адлюстроўвае старажытныя угорскія паданні і рэлігійныя вераванні.