From Wikipedia, the free encyclopedia
Маладзечанская епархія — епархія Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы, якая аб’ядноўвае прыходы на тэрыторыі Вілейскага, Валожынскага, Дзяржынскага, Маладзечанскага, Мядзельскага, Стаўбцоўскага і Уздзенскага раёнаў Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мінскай мітраполіі[1].
Маладзечанская епархія | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Краіна | Беларусь |
Мітраполія | Мінская |
Епархіяльны цэнтр | Маладзечна |
Заснавана | 23 кастрычніка 2014 |
Кіраванне | |
Кіруючы архірэй | епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел (Цімафеенкаў) (з 23 кастрычніка 2014) |
Кафедральны храм | Сабор Успення Прасвятой Багародзіцы ў Маладзечне |
Другі кафедральны храм | Царква Святой Ганны ў Стоўбцах |
Статыстыка | |
Благачынняў | 12 |
Прыходаў | 118 |
Храмаў | 104[крыніца?] |
Святароў | 79[крыніца?] |
Сайт | molod-eparchy.by/be/ |
Карта | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На паседжанні 22 верасня 2014 года Сінод Беларускага экзархата пастанавіў прасіць Патрыярха і Свяшчэнны Сінод утварыць новыя епархіі ў межах Мінскай вобласці, у тым ліку Маладзечанскую[2].
23 кастрычніка 2014 года рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай праваслаўнай царквы была ўтворана самастойная Маладзечанская епархія[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.