Паўночная Македонія дэбютавала на міжнародным конкурсе песні Еўрабачанне ў 1998 годзе. Дэбют мог адбыцца раней, але ў 1996 годзе македонская песня не прайшла дадатковы адбор. Лепшы вынік краіны на конкурсе - 7-е месца, якое ў 2019 годзе, заняла Тамара Тадэўская, набраўшы 305 балаў.

Хуткія факты Паўночная Македонія, Удзелы ...
Паўночная Македонія

Thumb

Вяшчальнік МРТ
Адбор
Удзелы
Удзелы19 (9 у фінале)
Першы выступ1998
Лепшы вынік7, 2019
Горшы вынік18 (паўфінал), 2018
Спасылкі

Старонка краіны.

Сайт тэлеканала. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2018. Праверана 25 жніўня 2019.

Закрыць

Раней па патрабаванні Грэцыі Паўночная Македонія, якая тады мела назву Македонія, ўдзельнічала ў конкурсе Еўрабачанне з дадаваннем да назвы краіны тлумачэння, што гэта «былая югаслаўская рэспубліка»[1] (англ.: former Yugoslav Republic), таму ў тытрах, у статыстыцы і ў дакументах конкурса было прынята напісанне F.Y.R. Macedonia[2]. У 2019 годзе пасля таго як краіна змяніла сваю назву на Паўночная Македонія, Грэцыя зняла пытанне аб тлумачэнні, і краіна пачала выступаць пад новай назвай - North Macedonia.

Калі Паўночная Македонія была часткай Югаславіі, яе артысты ніколі не ўдельнічалі ад Югаславіі ў конкурсе.[3].

За ўсю гісторыю ўдзелу ў фіналах Паўночная Македонія набрала 671 бал, а ў паўфіналах 1085 балаў.

Удзельнікі

     Пераможца 
     Другое месца
     Трэцяе масца
     Чацвертае месца
     Пятае месца
     Апошняе месца
     Аўтаматычны праход у фінал
     Не прайшла ў фінал
     Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана
Больш інфармацыі Год, Прадстаўнік ...
Год Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Фінал Паўфінал
Месца Балы Месца Балы
1996
Каліёпі Македонская Само ти Менавіта ты
Не прайшла кваліф.
26 14
1997
Дыскваліфікавана
Паўфіналаў не было
1998 Улад Янеўскі Македонская Не зори, зоро Світанак, не наступай 19 16
1999
Дыскваліфікавана
2000 XXL Македонская, англійская Сто посто те љубам Я цябе кахаю на 100% 15 29
2001
Дыскваліфікавана
2002 Караліна Гочава Македонская Од нас зависи Гэта залежыць ад нас 19 25
2003
Дыскваліфікавана
2004 Тодар Праескі Англійская Life Жыццё 14 44 10 71
2005 Марцін Вучыч Англійская Make My Day Зрабі мой дзень 17 52 9 97
2006 Алена Рысетска Македонская, англійская Нинанајна - 12 56 10 76
2007 Караліна Гочава Македонская, англійская Мојот свет Мой свет 14 73 9 97
2008 Тамара Тадэўская, Врчак і Андрыян Гаджа Англійская Let Me Love You Дазволь мне цябе кахаць
Не прайшлі
10 64
2009 Next Time Македонская Нешто што ќе остане Нешта застанецца
Не прайшлі
10 45
2010 Гёко Танэскі Македонская Јас ја имам силата У мяне ёсць сілы
Не прайшоў
15 37
2011 Влатка Іліеўскі Македонская, руская Русинка Расіянка
Не прайшоў
16 36
2012 Каліёпі Македонская Црно и бело Чорнае і белае 12 71 9 53
2013 Эсма і Влатка Лозаноскі Македонская, цыганская Пред да се раздени Перад усходам сонца
Не прайшлі
16 28
2014 Тыяна Дапчэвіч Англійская To the Sky Да неба
Не прайшла
13 33
2015 Даніэль Каймакоскі Англійская Autumn Leaves Восеньскае лісце
Не прайшоў
15 28
2016 Каліёпі Македонская Дона Донна
Не прайшла
11 88
2017 Яна Бурчэска Англійская Dance Alone Танцую адна
Не прайшла
15 69
2018 Eye Cue Англійская Lost and Found Страчаны і не знойдзены
Не прайшлі
18 24
2019 Тамара Тадэўская Англійская Proud Гонар 7 305 2 239
2020 Васіль Англійская You Ты
Конкурс адменены
2021 Васіль Англійская Here I Stand Тут я стаю
Не прайшлі
15 23
2022 Андрэа Англійская Circles Кругі
Не прайшлі
11 76
Закрыць

Гісторыя галасавання

Па стане на 2019 год гісторыя галасавання Паўночнай Македоніі выглядае наступным чынам:

Больш інфармацыі Топ-5 краін, якія атрымалі ад Паўночнай Македоніі балы ў фінале, Месца ...
Топ-5 краін, якія атрымалі ад Паўночнай Македоніі балы ў фінале
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Албаніі Албанія 117
2 Сцяг Сербіі Сербія 104
3 Сцяг Турцыі Турцыя 79
4 Сцяг Харватыі Харватыя 77
4 Сцяг Босніі і Герцагавіны Боснія і Герцагавіна 66
Топ-5 краін , якія аддалі Паўночнай Македоніі балы ў фінале
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Харватыі Харватыя 75
2 Сцяг Славеніі Славенія 51
3 Сцяг Албаніі Албанія 48
4 Сцяг Сербіі Сербія 46
5 Сцяг Босніі і Герцагавіны Боснія і Герцагавіна 43
Топ-5 краін, якія атрымалі ад Паўночнай Македоніі балы (усяго)
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Албаніі Албанія 253
2 Сцяг Сербіі Сербія 184
3 Сцяг Балгарыі Балгарыя 160
4 Сцяг Харватыі Харватыя 152
5 Сцяг Турцыі Турцыя 125
Топ-5 краін, якія аддалі Паўночнай Македоніі балы (усяго)
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Албаніі Албанія 183
2 Сцяг Харватыі Харватыя 157
3 Сцяг Сербіі Сербія 135
4 Сцяг Босніі і Герцагавіны Боснія і Герцагавіна 114
5 Сцяг Балгарыі Балгарыя 109
Закрыць

Фотагалерэя

Зноскі

  1. F.Y.R of Macedonia(недаступная спасылка). Eurovision.tv.
  2. Представители Югославии на Евровидении(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2011. Праверана 27 чэрвеня 2008.

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.