From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песні Еўрабачанне 1996 — 41-ы конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 18 мая 1996 года ў горадзе Осла (Нарвегія) на сцэне канцэртнай залы «Осла Спектрум». З-за вялікай колькасці краін, якія пажадалі прыняць удзел у конкурсе, была прадстаўлена новая сістэма адбору. Колькасць удзельнікаў была абмежавана 23-ма, уключаючы краіну-пераможцу мінулага конкурсу (Нарвегія).
Конкурс песні Еўрабачанне 1996 | |
---|---|
Дата | |
Фінал | 18 мая 1996 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | Осла Спектрум, Осла, Нарвегія |
Вядучы(я) | Мортэн Харкетам і Інгвілд Брын |
Тэлеканал гаспадароў | NRK |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 23 |
Вяртанне | Нідэрланды Славакія Фінляндыя Швейцарыя Эстонія |
Адмовіліся ад удзелу | Венгрыя Германія Данія Ізраіль Расія |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12 |
Пераможная песня | «The voice» (Ірландыя) |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄1995 1997► |
Папярэдні адбор праводзіўся на аснове прадстаўленага аўдыёзапісу. Кожная заяўка, працягласцю не больш трох хвілін, вдпраўлялася на аўдыёкасеце ў Еўрапейскі Вяшчальны Саюз у Жэневе. Зборнік з усіх песень, атрыманых да вызначанай даты, быў разасланы ўсім удзельнікам. Кожная краіна выбірала журы з 8 чалавек, якія выбіраліся па тых жа прынцыпах, што і для фіналу конкурсу. Гэтае журы ацэньвае кожную песню, паказваючы ачкі ў сакрэтным бланку. Выніковыя ачкі дасылаліся ЕВС на працягу 24 гадзін. Для прадухілення прадузятасці перададборачнае журы не магло быць часткай журы фіналу. Вынікі былі абвешчаныя на наступны дзень, і ў гэты ж час прайшла жараб’ёўка выступленняў удзельнікаў фіналу. У выніку папярэдняга адбору Германія адзіны раз у гісторыі апынулася за рамкамі фіналу конкурсу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.