![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bc/Mazyrski_paviet._%25D0%259C%25D0%25B0%25D0%25B7%25D1%258B%25D1%2580%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D0%25BF%25D0%25B0%25D0%25B2%25D0%25B5%25D1%2582.svg/langbe-640px-Mazyrski_paviet._%25D0%259C%25D0%25B0%25D0%25B7%25D1%258B%25D1%2580%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D0%25BF%25D0%25B0%25D0%25B2%25D0%25B5%25D1%2582.svg.png&w=640&q=50)
Мазырскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)
павет у складзе Вялікага Княства Літоўскага / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мазы́рскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кіеўскага, пазней Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — Мазыр.
Мазырскі павет | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1566 |
Дата скасавання | 1793 |
![]() |
|
![]() |
У Мазырскі павет уваходзіла тэрыторыя Мазырскага гродавага і Бчыцкага (Пціцкага) старостваў (дзяржаўных валасцей) і прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.
Найбольш значныя мястэчкі — Капаткевічы, Каралін, Лельчыцы, Ленін, Нароўля, Петрыкаў, Скрыгалаў[1]
Самымі заможнымі і ўплывовымі шляхецкімі родамі рэгіянальнай эліты Мазырскага павета ў XVIII ст., якія займалі самыя важныя земскія пасады, валодалі буйнымі маёнткамі і трымалі пажыццёва староствы, былі Яленскія, Аскеркі, Абуховічы, Богушы, Жудры, Кеневічы, Лянкевічы, Прыборы.
Ваеннае ліхалецце (сярэдзіна XVII ст.) прычыніла павету вялікае спусташэнне. Колькасць дымаў скарацілася на 56%[2].