Мадэйра
архіпелаг, аўтаномны рэгіён Партугаліі From Wikipedia, the free encyclopedia
архіпелаг, аўтаномны рэгіён Партугаліі From Wikipedia, the free encyclopedia
Мадэ́йра (парт.: Madeira) — архіпелаг, размешчаны ў паўночнай частцы Атлантычнага акіяна. З’яўляецца аўтаномным рэгіёнам Партугаліі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Фуншал. Плошча — 801 км². Насельніцтва (2011 г.) — 267 938 чал.
| |||||
Дэвіз: «Das ilhas, as mais belas e livres» (Партугальская) «З усіх астравоў, самыя прыгожыя і свабодныя»» | |||||
Гімн: «Hino da Região Autónoma da Madeira» | |||||
Заснавана | 1420 | ||||
Афіцыйная мова | партугальская | ||||
Сталіца | Фуншал | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Фуншал | ||||
Форма кіравання | Аўтаномная правінцыя | ||||
Прэзідэнт | Мігель Альбукерке | ||||
Плошча • Усяго | 801 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2011) • Шчыльнасць | 267938[1] ▲ чал. 334,5 чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2010) • На душу насельніцтва |
$5224000000 € $21100 € | ||||
Валюта | Еўра (€)[к 1] | ||||
Тэлефонны код | +351 291 | ||||
Часавыя паясы | +0 | ||||
Востраў быў адкрыты яшчэ фінікійцамі, але не быў заселены. Засяленне пачалося пасля партугальскіх экспедыцый у 1418 і 1420 гадах. У гэтыя гады тут з’явіліся плантацыі цукровага трыснягу.
З 1580 года да 1640 года Мадэйра разам з усёй Партугаліяй уваходзіла ў склад Іспаніі. У 1801 годзе і з 1807 года да 1814 года знаходзілася пад брытанскай уладай.
У 1922 годзе на Мадэйры правёў апошнія месяцы свайго жыцця Карл I Габсбург, апошні імператар Аўстра-Венгрыі.
У 1976 годзе Мадэйра атрымала статус аўтаномнага рэгіёна.
Архіпелаг мае вулканічнае паходжанне, знаходзіцца недалёка ад паўночнага ўзбярэжжа Афрыкі, на поўнач ад Канарскіх астравоў. Архіпелаг утрымлівае астравы Мадэйра (741 км²), Порту-Санту (42,5 км²) і некалькі астравоў Дэзерташ. Агульная плошча складае 801 км².
Паверхня астравоў гарыстая. Найвышэйшы пункт — гэта Піку Руйву на востраве Мадэйра (1861 м).
На астравах вырошчваюцца вінаград, цукровы трыснёг, садавіна і гародніна. Развіццё атрымала і рыбалоўства. Сусветную вядомасць атрымалі віны Мадэйры. Астравы з’яўляюцца вельмі прыцягальнымі для турыстаў.
Клімат міжземнаморскі мяккі. Сярэдняя тэмпература вагаецца ад 16 °C да 22 °C. Частка паверхні астравоў пакрытая субтрапічнымі лясамі (лясы Мадэйры ўнесены ў Спіс Сусветнай Спадчыны ЮНЕСКА).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.