From Wikipedia, the free encyclopedia
Лі Джэ Ён (кар.: 이재용, агульнапрынятая лацінская транскрыпцыя — Lee Jae-yong; нар. 23 чэрвеня 1968) — паўднёвакарэйскі бізнесмен і мільярдэр, прэзідэнт кампаніі «Samsung Electronics ». Сын былога старшыні канцэрна «Samsung» Лі Гон Хі. Са снежня 2012 года і да смерці бацькі ў кастрычніку 2020 года займаў пасаду віцэ-прэзідэнта праўлення «Samsung», а ў карэйскіх СМІ згадваўся як «наследны прынц Samsung». Багацце Лі Джэ Ёна ацэньваецца ў 5 мільярдаў долараў, што робіць яго трэцім сярод самых багатых людзей у Паўднёвай Карэі.
Лі Джэ Ён нарадзіўся ў Сеуле, Рэспубліка Карэя, у сям’і Лі Гон Хі. Вучыўся ў сярэдняй школе Кёнбок. У далейшым ён атрымаў ступень бакалаўра гісторыі Усходняй Азіі ў Сеульскім нацыянальным універсітэце і ступень магістра дзелавога адміністравання ва Універсітэце Кэё. Вучыўся ў Гарвардскай школе бізнесу каля пяці гадоў, каб атрымаць ступень доктара дзелавога адміністравання, але так і не атрымаў яе[2].
У студзені 2017 года пракуратура Рэспублікі Карэя абвінаваціла Лі Джэ Ёна «ў хабарніцтве, растраце і дачы ілжывых паказанняў»[3], а пасля заканчэння расследавання 16 лютага ён быў арыштаваны ў сувязі з карупцыйным скандалам, які развіваўся падчас палітычнага крызісу ў Паўднёвай Карэі , які скончыўся імпічментам прэзідэнта Пак Кын Хэ. Лі Джэ Ён абвінавачаны ў дачы хабараў на агульную суму $36,42 млн арганізацыям, падкантрольным сяброўцы былога прэзідэнта краіны Чхве Сун Сіль . Судовы працэс па абвінавачванні аднаго з найбольш уплывовых бізнесменаў Паўднёвай Карэі быў названы ў СМІ «працэсам стагоддзя»[4]. 27 жніўня 2017 года Джэ Лі Ён быў прысуджаны да пяці гадоў зняволення[5].
5 лютага 2018 года Вярхоўны суд горада Сеул, разглядзеўшы апеляцыю Лі Джэ Ёна, замяніў пяцігадовы турэмны тэрмін на ўмоўны, таксама скараціўшы яго да 2,5 гадоў. Лі Джэ ён быў вызвалены адразу пасля абвяшчэння прысуду[6].
18 студзеня 2021 года яго прысудзілі да 2,5 гадоў турмы па абвінавачванні ў дачы хабараў экс-прэзідэнту Паўднёвай Карэі Пак Кын Хэ, і ён быў пераведзены ў Сеульскі цэнтр зняволення[7]. У маі 2021 года Financial Times паведаміла, што амерыканскія кампаніі лабіравалі перад прэзідэнтам Паўднёвай Карэі аб памілаванні і вызваленні з турмы. Гандлёвая палата ЗША далучылася да карэйскіх бізнес-груп, каб заклікаць прэзідэнта вызваліць Лі, сцвярджаючы, што кіраўнік-мільярдэр можа дапамагчы ў намаганнях прэзідэнта ЗША Джо Байдэна па спыненні залежнасці Амерыкі ад камп’ютарных чыпаў, вырабленых за мяжой[8][9]. Лі быў умоўна-датэрмінова вызвалены 13 жніўня 2021 года ўрадам Паўднёвай Карэі, які сцвярджаў, што гэта адпавядае нацыянальным інтарэсам. Яго ўмовы ўмоўна-датэрміновага вызвалення ўключалі абмежаванне на вядзенне бізнесу на працягу пяці гадоў і патрабаванне аб абавязковым атрыманні дазволу перад выездам за межы Паўднёвай Карэі[10].
26 кастрычніка 2021 года Лі быў асуджаны за неаднаразовае незаконнае выкарыстанне прэпарата прапафолу ў перыяд з 2015 па 2020 гады ў клініцы пластычнай хірургіі. Ён быў прысуджаны да выплаты штрафу ў памеры 70 мільёнаў вон (60 055 долараў ЗША)[11][12][13].
Лі рэдка з’яўляецца на публіцы і пазбягае публічнасці. У яго тры малодшыя сястры — Лі Бу Джын, Лі Со Хён і нябожчыца Лі Юн Хён. З’яўляецца стрыечным братам старшыні CJ Group Лі Джэй Хёна .
Лі Джэ Ён быў жанаты з Лім Сэ Ён, старэйшай дачкой старшыні «Daesung Group ». Яны развяліся ў 2009 годзе. У іх двое дзяцей: сын Лі Джы Хо (1997 г. н.) і дачка Лі Вон Джу (2004 г. н.)[14].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.