бег па перасечанай мясцовасці, дысцыпліна лёгкай атлетыкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бег па перасе́чанай мясцо́васці, ці крос (скарачэнне ад англ.: cross country race або англ.: cross country running) — адна з дысцыплін лёгкай атлетыкі.
Лёгкая атлетыка Крос | |
---|---|
Характарыстыкі | |
Катэгорыя | на адкрытым паветры |
Паверхня | перасечаная мясцовасць |
Радзімай кроса з’яўляецца Англія. Гісторыя бегу па перасечанай мясцовасці пачалася з гульні заяц і сабакі. Сутнасць гульні складалася ў тым, што адзін бягун або група бегуноў бегла і кідала на зямлю кавалачкі паперы, а другая група павінна была бегчы за імі па следзе ад раскіданай паперы.
Першыя афіцыйныя спаборніцтвы па кросе адбыліся ў школе па рэгбі ў 1837 годзе. Нацыянальныя першынствы сталі праходзіць з 1876 года. На першы чэмпіянат выйшла 32 бегуны, але ўсе 32 бегуны збіліся з курсу, і гонка была прызнана несапраўднай[1].
Першая міжнародная гонка па перасечанай мясцовасці была арганізавана ў 1898 годзе ў Віль д'Аўрэ паміж Англіяй і Францыяй. Першы Міжнародны чэмпіянат па кросе (прадвеснік чэмпіянату свету па кросе ІААФ) прайшоў праз пяць гадоў на іпадроме Гамільтан Парк у Шатландыі. 17 сакавіка 1973 года ў бельгійскім горадзе Варэгем адбыўся першы чэмпіянат свету па кросе па лёгкай атлетыцы.
У якасці афіцыйнай дысцыпліны крос сярод мужчын праводзіўся на алімпійскіх гульнях 1912, 1920 і 1924 гадах[2].
На Беларусі першыя спаборніцтвы праведзены ў 1913 годзе ў Гомелі. Афіцыйныя спаборніцтвы адбыліся ў 1928 сярод спартсменаў Мінскай акругі на дыстанцыі 8 км у мужчын і 1,5 км у жанчын. Масавыя кросы праводзяцца з 1930-х г[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.