адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Луко́мльскі сельсавет[1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Лукомль.
Лукомльскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Чашніцкі раён |
Уключае | 29 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Лукомль |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 211 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чарэйскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чарэйскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Чашніцкага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 10 мая 1958 года ў склад сельсавета з Чарэйскага сельсавета пералічаны 6 населеных пунктаў (Багатыр, Вал, Дудары, Новыя Лаўкі, Старыя Лаўкі і Стражэвічы)[2]. 1 красавіка 1960 года ў склад Пачаевіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Граеўшчына, Карнілаўка, Кругліца, Паршчэўшчына, Ротніца і Рудніца)[3]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Бешанковіцкага раёна[4]. 17 ліпеня 1964 года ў склад сельсавета з Пачаевіцкага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Барок, Восава, Граеўшчына, Жучкі, Зялезькі, Камянец, Карнілаўка, Кругліца, Мялешкавічы, Паршчэўшчына, Ротніца, Рудніца і Слабодка)[5]. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Чашніцкага раёна. 3 ліпеня 1970 года ў склад Антапольскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Барок, Камянец, Мялешкавічы і Слабодка)[6]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Лукомльскага сельсавета 28 населеных пунктаў[7]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чарэйскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Белая Царква, Болюта, Бярозкі, Гара, Канстанцінава, Навазёмава і Чарэя), у склад Антапольскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Восава і Жучкі)[8].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1797 чалавек[9], з іх 95,1 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,4 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года — 1211 чалавек[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.