![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4f/Sorbisches_Siedlungsgebiet-hsb.png/640px-Sorbisches_Siedlungsgebiet-hsb.png&w=640&q=50)
Лужыцкая пасяленчая вобласць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лужыцкая пасяленчая вобласць (в.-луж.: Serbski sydlenski rum, н.-луж.: Serbski sedlišćowy teritorium, ням.: Sorbisches Siedlungsgebiet) — афіцыйна прызнаваемая урадамі федэральных земляў Саксонія і Брандэнбург тэрыторыя, на якой лужычане прызнаныя карэнным народам. Размешчаная на ўсходзе федэральнай зямлі Саксоніі і на поўдні федэральнай зямлі Брандэнбург, лужыцкая пасяленчая вобласць з’яўляецца часткай гістарычнай Лужыцы, якая ў мінулыя часы падвяргалася германізацыі і асіміляцыі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4f/Sorbisches_Siedlungsgebiet-hsb.png/640px-Sorbisches_Siedlungsgebiet-hsb.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ed/R%C3%B3%C5%BEant_%E2%80%93_zna%C4%8Dki.jpg/640px-R%C3%B3%C5%BEant_%E2%80%93_zna%C4%8Dki.jpg)
Лужыцкая пасяленчая вобласць мае федэральны статус «Традыцыйнае раённае пасяленне» які вызначаецца федэральнымі законамі Германіі. Яе межы ў значнай ступені вызначаны на падставе статыстычнага даследавання лужыцкага вучонага і рэдактара Арншота Чэрніка «Die Entwicklung der sorbischen Bevölkerung», выданага ў 1956 годзе.
У федэральнай зямлі Саксонія Вобласць традыцыйнага пасялення лужыцкіх сербаў нармалізуецца законам «Аб правах лужычанаў Саксоніі »(Gesetz über die Rechte der Sorben im Freistaat Sachsen[1].) ад 31 сакавіка 1999 года. Саксонскі закон «Аб правах лужычанаў у Саксоніі» абвяшчае намер захоўваць і абараняць традыцыйную культуру лужычанаў на гэтай тэрыторыі.
У адрозненне ад Саксонскага варыянта, брандэнбургскі закон «Аб правах лужыцкіх сербаў (вендаў)» (Gesetz zur Ausgestaltung der Rechte der Sorben (Wenden) ад 7 ліпеня 1994 года[2] вызначае аўтахтоннае насельніцтва тэрыторыі як «абшчыны, якія хацяць належаць да лужыцкага насельніцтва і маюць бесперапынную моўную і культурную пераемственнасць з лужыцкай традыцыяй, якая захавалася да нашага часу». Дадзеную фармулёўку закона крытыкуюць абаронцы нацыянальных меншасцей і прадстаўнікі лужыцкага насельніцтва, якія гавораць, што асобным лужычанам цяжка даказаць сваю прыналежнасць да лужыцкага народа з-за шматвекавых нацыянальнага прыгнёта і асіміляцыі.
У адпаведнасці з законамі «Аб правах лужычанаў у Саксоніі» і «Аб правах лужыцкіх сербаў (вендаў)» мясцовыя муніцыпалітэты нясуць адказнасць за захаванне, развіццё лужыцкіх моў і падтрымку лужыцкай культуры, усталяванне двухмоўнай афіцыйнай інфармацыі на дарожных знаках, у грамадскіх і дзяржаўных установах.
У наш час большасць лужыцкага насельніцтва ў Верхняй Лужыцы пражывае паміж гарадамі Баўтцэн, Каменц і Хойерсверда і ў каталіцкіх камунах: Гёда, Нешвіц, Пушвіц і Віціхенаў. На гэтай тэрыторыі лужыцкае насельніцтва складае большасць і тут верхнялужыцкая мова ўжываецца ў розных сферах яе выкарыстання. У Ніжняй Лужыцы большасць лужычанаў пражывае ў камунах Пальц і Шпрэвальд.