From Wikipedia, the free encyclopedia
Леа Эсакі (вядомы таксама як Рэона Эсакі або Леона Эсакі; нар. 12 сакавіка 1925, Осака, Японія) — японскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1973) годзе. Палова прэміі, сумесна з Айварам Джаеверам, «за эксперыментальныя адкрыцці тунэльных з'яў у паўправадніках і звышправадніках». Другая палова прысуджана Б. Д. Джозефсану «за тэарэтычнае прадказанне ўласцівасцей току, які праходзіць праз тунэльны бар'ер, у прыватнасці з'яў, агульнавядомых цяпер пад назвай эфектаў Джозефсана». Леа Эсакі таксама вядомы як вынаходнік дыёда Эсакі, які выкарыстоўвае эфект тунэлявання электрона.
Леа Эсакі | |
---|---|
яп.: 江崎玲於奈 | |
Дата нараджэння | 12 сакавіка 1925[1][2][…] (99 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
медаль Сцюарта Балантайна[d] (1961) прэмія Гаральда Пендэра[d] (1989) Медаль пашаны IEEE[d] (1991) Прэмія Морыса Лібмана[d] (1961) заслужаны дзеяч культуры[d] (1974) прэмія Асахі[d] (1959) Прэмія Японіі[d] (1998) Прэмія Джэймса Макгрудзі за даследаванні ў галіне новых матэрыялаў[d] (1985) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леа Эсакі вывучаў фізіку ў Такійскім універсітэце, атрымаў ступень бакалаўра ў 1947 годзе, ступень доктара філасофіі ў 1959 годзе. Нобелеўскую прэмію атрымаў за даследаванні, праведзеныя ў 1958 годзе ў час працы ў кампаніі Sony. Пасля ў 1960 годзе пераехаў у ЗША і пачаў працаваць у даследчым цэнтры фірмы IBM, дзе быў удастоены звання лаўрэата IBM у 1967 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.